Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург: розьніца паміж вэрсіямі
Courcelles (гутаркі | унёсак) File moved on Commons |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: uk:Елеонора Марія Австрійска |
||
Радок 110: | Радок 110: | ||
[[ru:Элеонора Мария Австрийская]] |
[[ru:Элеонора Мария Австрийская]] |
||
[[sv:Eleonora Maria Josefa av Österrike]] |
[[sv:Eleonora Maria Josefa av Österrike]] |
||
[[uk:Елеонора Марія Австрійска]] |
Вэрсія ад 06:28, 11 сьнежня 2011
Eleonore Maria Josefa von Habsburg | |
Партрэт аўтарства Карла Брэндэля, 1684 | |
Герб Габсбургаў | |
каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская | |
---|---|
1670 — 1673 | |
Папярэднік | Людвіка Марыя Ганзага |
Наступнік | Марыя Казімера д'Арк'ен |
княгіня Лятарынгіі | |
1678 — 1697 | |
Папярэднік | Клёд Лятарынская |
Наступнік | Элісабэта Шарлёта Арлеанская |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 31 траўня 1651 Шаблён:Сьцяг СРІ Рэгензбург, Сьвятая Рымская імпэрыя |
Памерла | 17 сьнежня 1697 Шаблён:Сьцяг СРІ Вена, Сьвятая Рымская імпэрыя |
Пахаваная | |
Род | Габсбургі |
Бацькі | Фэрдынанд III Габсбург Элеанора Ганзага |
Муж | Міхал Вішнявецкі Карл V Лятарынскі |
Дзеці | Леапольд I Лятарынскі Карл Ёзэф Лятарынскі Элеанора Лятарынская Карл Фэрдынанд Лятарынскі Ёзэф Інацэнт Эмануэль Лятарынскі Франц Ёзэф Лятарынскі |
Рэлігія | каталіцтва |
Дзейнасьць | арыстакратка |
Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ (па-нямецку: Eleonore Maria Josefa von Habsburg; 31 траўня 1651, Рэгензбург, цяпер Нямеччына - 17 сьнежня 1697, Вена, цяпер Аўстрыя) - каралева польская й вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.
Біяграфія
Была дачкой імпэратара Сьвятое Рымскае імпэрыі, караля Чэхіі й Вугоршчыны Фэрдынанда ІІІ Габсбурга й Элеаноры Ганзагі. 27 лютага 1670 у Яснай Гуры пабралася шлюбам з каралём польскім й вялікім князе літоўскім Міхалам Вішнявецкім. У кастрычніку таго самага году была каранаваная ў Катэдральным касьцёле сьвятога Яна ў Варшаве. У пары быў толькі адзін сын, які нарадзіўся мёртвым 29 лістапада 1670. Пасьля сьмерці мужа ў 1673 вярнулася ў Аўстрыю.
Дзякуючы дапамозе брата Леапольда І Габсбурга ажанілася ў Вінэр-Нойштаце 6 лютага 1678 са сваім былым каханкам князем Лятарынгіі Карлам V. Карл V быў прызначаны намесьнікам Тыролю й Пярэдняе Аўстрыі й пара пасялілася ў замку ў Інсбруку. Пасьля сьмерці мужа ў 1690 прыкдала ўсе намаганьні для забесьпячэньня незалежнасьці Лятарынгіі й замацаваньня яе за сваімі нашчадкамі, што было зацьверджана дамовай у Рысвіку ў 1697. Тым ня менш пагадненьне прадугледжвала вольны праход францускіх войскаў праз тэрыторыю княства. Празь некалькі месяцаў пасьля гэтага Элеанора Марыя памерла. Яна была пахаваная ў крыпце Габсбургаў у Вене ў касьцёле капуцынаў.
Дзеці
- Леапольд I Лятарынскі (1679-1729), князь Лятарынгіі ад 1690;
- Карл Ёзэф Лятарынскі (1680-1715), арцыбіскуп трырскі ад 1711;
- Элеанора Лятарынская (1682);
- Карл Фэрдынанд Лятарынскі (1683-1685);
- Ёзэф Інацэнт Эмануэль Лятарынскі (1685-1705), імпэрскі генэрал;
- Франц Ёзэф Лятарынскі (1689-1715), абат Стаблё й Мальмэдзі.
Вонкавыя спасылкі
Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Папярэдніца: Людвіка Марыя Ганзага |
каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская 1670 — 1673 |
Пераемніца: Марыя Казімера д'Арк'ен |
Папярэдніца: Клёд Лятарынская |
княгіня Лятарынгіі 1678 — 1697 |
Пераемніца: Элісабэта Шарлёта Арлеанская |