Гэльсынгборг: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 67: Радок 67:


== Выдатныя мясьціны ==
== Выдатныя мясьціны ==
[[File:Helsingborg Jacob Hansens hus1.jpg|thumb|right|250px|Гэльсынгборг. Дом Якаба Хансэна.]]
[[File:Helsingborg Jacob Hansens hus1.jpg|thumb|right|250px|Гэльсынгборг. Дом Якаба Гансэна.]]
* Вежа «Чэрнан» (літаральна «ядро») — пабудаваная ў 1310-х гадах.
* Вежа «Чэрнан» (літаральна «ядро») — пабудаваная ў 1310-х гадах.
* Царква Сьвятой Марыі (XII ст.)
* Царква Сьвятой Марыі (XII ст.)
* [[Фахвэркавы]] Дом Якаба Гансэна (1641).
* [[Фахвэрк]]авы Дом Якаба Гансэна (1641).
* [[Ратуша]] (1887)
* [[Ратуша]] (1887)
* Гарадзкія ўмацаваньні з Тэраснымі лесьвіцамі
* Гарадзкія ўмацаваньні з Тэраснымі лесьвіцамі

Вэрсія ад 15:01, 14 жніўня 2011

Хэльсынгборг
Выгляд на цэнтар Гэльсынгборгу з Унутранага порту.
Выгляд на цэнтар Гэльсынгборгу з Унутранага порту.
Першыя згадкі: 1085
Насельніцтва (2010)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

97 122
25,29
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 56°2′68″ пн. ш. 12°41′62″ у. д. / 56.05222° пн. ш. 12.70056° у. д. / 56.05222; 12.70056Каардынаты: 56°2′68″ пн. ш. 12°41′62″ у. д. / 56.05222° пн. ш. 12.70056° у. д. / 56.05222; 12.70056
Хэльсынгборг на мапе Швэцыі
Хэльсынгборг
Хэльсынгборг
Хэльсынгборг
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Гэльсынгборг (па-швэдзку: Helsingborg) — горад на поўдні Швэцыі, у лэне Сконэ, у аднайменным ляндзкапе, цэнтар аднайменнай камуны.

Назва

Назва гораду паходзіць ад словаў «helsing» — частка шыі, а ў дадзеным выпадку — найвузкае месца праліву Эрэсунд, і «borg» — замак.

Гісторыя

Гэльсынгборг. Помнік Магнусу Стэнбоку каля Ратушы.
Гэльсынгборг. Вежа Чэрнан.

Гэльсынгборг — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Скандынавіі, лічыцца што забудова ў форме невялікай фартэцыі існавала тут ужо ў X стагодзьдзі.

Адам Брэменскі ўзгадвае горад у 1070-х гадах, а 21 траўня 1085 году Гэльсынгборг згадваецца ў лісьце дацкага караля Кнута Сьвятога — гэтая дата й зьяўляецца афіцыйнаю датай заснаваньня гораду. У XII стагодзьдзі тут пабудавалі значна мацнейшы замак, горад пачаў расьці й у XIV стагодзьдзі Гэльсынгборг становіцца адным з найбуйнейшых гарадоў Даніі. У 1332 годзе горад разам з усім Сконэ й Блекінге набыў швэдзкі кароль Магнус Эрыксан, аднак ужо ў 1360 годзе дацкі кароль Вальдэмар Атэрдаг зноў адваяваў гэтыя землі. У XV—XVI стагодзьдзях значнасьць Гэльсынгборгу паменшылася са зьяўленьнем на супрацьлеглым беразе Эрэсунду замка Кронборг у горадзе Гэльсынгёр. У 1658 годзе Гэльсынгборг пераходзіць Швэцыі й у бліжэйшыя паўстагодзьдзі пабачыў шмат войнаў: у прыватнасьці, у 1710 годзе, у часе Вялікай Паўночнай вайны тут швэдзкая армія Магнуса Стэнбока перамагла датчанаў.

У XIX стагодзьдзі горад паступова пачынае расьці. У 1892 годзе Гэльсынгборг і Гэльсынгёр былі злучаныя паромам, прычым гэты транспарт злучае два гарады й дасёньня. У 1921 годзе ў Гэльсынгборгу адчыніў свае дзьверы першы ў Швэцыі гарадзкі тэатар, які, дарэчы, у 1944 годзе ўзначальваў Інгмар Бэргман. 15 верасьня 1973 годзе ў мясцовым шпіталі памёр кароль Густаў VI Адольф.

Выдатныя мясьціны

Гэльсынгборг. Дом Якаба Гансэна.
  • Вежа «Чэрнан» (літаральна «ядро») — пабудаваная ў 1310-х гадах.
  • Царква Сьвятой Марыі (XII ст.)
  • Фахвэркавы Дом Якаба Гансэна (1641).
  • Ратуша (1887)
  • Гарадзкія ўмацаваньні з Тэраснымі лесьвіцамі
  • Помнік Магнусу Стэнбоку

Вонкавыя спасылкі

Гэльсынгборгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў