Валеры Шаблюк: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
вікіфікацыя, стыль |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Валеры Ўладзімеравіч Шаблюк''' ([[3 жніўня]] [[1953]], [[Пасёлак гарадзкога тыпу|мястэчка]] [[Узда |
'''Валеры Ўладзімеравіч Шаблюк''' ([[3 жніўня]] [[1953]], [[Пасёлак гарадзкога тыпу|мястэчка]] [[Узда]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] — [[2 траўня]] [[1997]]) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук ([[1991]]). |
||
У [[1975]] годзе скончыў гістарычны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]], пасьля чаго выкладаў гісторыю ў вучэльні і школе ў [[Менск]]у. З [[1980]] году — навуковы супрацоўнік Інстытуту Гісторыі [[Акадэмія Навук Беларусі|Акадэміі Навук Беларусі]]. |
У [[1975]] годзе скончыў гістарычны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]], пасьля чаго выкладаў гісторыю ў вучэльні і школе ў [[Менск]]у. З [[1980]] году — навуковы супрацоўнік Інстытуту Гісторыі [[Акадэмія Навук Беларусі|Акадэміі Навук Беларусі]]. |
||
Дасьледаваньні прысьвечаны сярэднявечным паселішчам і мястэчкам, што зьявілася новым кірункам у археалёгіі Беларусі. У [[1991]] годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Сельскія паселішчы Верхняга Панямоньня XIV—XVIII стст.», якая ў [[1996]] годзе была апублікавана як манаграфія выдавецтвам «Беларуская Навука». У [[1995]] годзе ў выдавецтве «Полымя» выйшла ў сьвет ягоная кніга «Двор у Туганавічах», прысьвечаная дасьледаваньню месца вялікага каханьня [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] і яго музы — Марылі Верашчакі. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў вёсках [[Вялікія Навасёлкі]], [[Клыпаўшчына]], [[Машчонае]], [[Павусьсе]]<ref>Шаблюк Валерый Уладзіміравіч // {{Літаратура/Памяць/Койданаўскі раён|к}} С. 43.</ref>. |
|||
Аўтар шматлікіх публікацыяў па гісторыі і археалёгіі Беларусі. Аўтар каля сотні артыкулаў у [[Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі|Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі]]. |
Аўтар шматлікіх публікацыяў па гісторыі і археалёгіі Беларусі. Аўтар каля сотні артыкулаў у [[Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі|Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі]]. |
||
Радок 11: | Радок 13: | ||
Трагічна загінуў [[2 траўня]] [[1997]] году пад коламі службовай машыны генэральнага пракурора. |
Трагічна загінуў [[2 траўня]] [[1997]] году пад коламі службовай машыны генэральнага пракурора. |
||
== Крыніцы == |
|||
Літаратура: |
|||
{{Зноскі}} |
|||
== Літаратура == |
|||
Шаблюк Валерый Уладзіміравіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 43. |
|||
* {{Літаратура/Памяць/Койданаўскі раён}} |
|||
[[be:Валерый Шаблюк]] |
[[be:Валерый Шаблюк]] |
Вэрсія ад 01:49, 29 ліпеня 2011
Валеры Ўладзімеравіч Шаблюк (3 жніўня 1953, мястэчка Узда Менскай вобласьці — 2 траўня 1997) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).
У 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля чаго выкладаў гісторыю ў вучэльні і школе ў Менску. З 1980 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту Гісторыі Акадэміі Навук Беларусі.
Дасьледаваньні прысьвечаны сярэднявечным паселішчам і мястэчкам, што зьявілася новым кірункам у археалёгіі Беларусі. У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Сельскія паселішчы Верхняга Панямоньня XIV—XVIII стст.», якая ў 1996 годзе была апублікавана як манаграфія выдавецтвам «Беларуская Навука». У 1995 годзе ў выдавецтве «Полымя» выйшла ў сьвет ягоная кніга «Двор у Туганавічах», прысьвечаная дасьледаваньню месца вялікага каханьня Адама Міцкевіча і яго музы — Марылі Верашчакі. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў вёсках Вялікія Навасёлкі, Клыпаўшчына, Машчонае, Павусьсе[1].
Аўтар шматлікіх публікацыяў па гісторыі і археалёгіі Беларусі. Аўтар каля сотні артыкулаў у Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі.
Зьяўляўся старшынём першачаснай арганізацыі Беларускага Свабоднага прафсаюзу пэдагогаў Інстытуту Гісторыі Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь.
У 1994 годзе — генэральны сакратар Беларускай Хрысьціянска-Дэмакратычнай Партыі. У 1995 годзе — кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь па Ўсходняй выбарчай акрузе №246 г. Менску.
Трагічна загінуў 2 траўня 1997 году пад коламі службовай машыны генэральнага пракурора.
Крыніцы
- ^ Шаблюк Валерый Уладзіміравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 43.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.