Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
пачатак
 
Радок 22: Радок 22:


[[be:Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР]]
[[be:Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР]]
[[ru:Декларация о государственном суверенитете Республики Беларусь]]

Вэрсія ад 03:23, 27 ліпеня 2011

Пагоня, герб Беларусі з 1991 г.

Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі - ключавы дакумэнт, які абвесьціў аб незалежнасьці Беларусі ад СССР. Дэклярацыя была прынятая Вярзоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 г. і набыў канстытуцыйную моц 25 жніўня 1991 г. Дзень прыняцьця дэклярацыі з 1991 па 1996 гг. адзначаўся як Дзень незалежнасьці Беларусі.

Гісторыя

18 чэрвеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прымае рашэньне аб падрыхтоўцы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце[1].

23 ліпеня праект быў прадстаўлены і знаходзіўся на зацьверджаньні па артыкулах і асобных фармулёўках. Урэшце, 27 ліпеня за прыняцьцё Дэклярацыі цалкам прагаласавалі 229 дэпутатаў з 232 зарэгістраваных (пры трох, што не галасавалі)[1].

Пасьля правала путча ў Маскве ў жніўні 1991 г. Вярхоўны Савет БССР 25 жніўня 1991 г. прыняў рашэньне прыдаць Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону.[2]). На базе гэтага былі ўнесеныя зьмены ў Канстытуцыю 1978 г. У той жа самы дзень былі прынятыя пастановы аб забесьпячэньні палітычнай і эканамічнай самастойнасьці краіны і аб спыненьні дзейнасьці КПБ.

19 верасьня 1991 г. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка была перайменаваная ў Рэспубліку Беларусь. Пагоня і Бел-чырвона-белы сьцяг зрабіліся дзяржаўнымі сымбалямі.

Крыніцы

<references>

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ а б Принятие Декларации о государственном суверенитете: факты, цифры, цитаты
  2. ^ Сяргей Навумчык. ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. Сьвята, якое будзе дзяржаўным