Перайсьці да зьместу

Славенскае Прымор’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славенскае Прымор’е на пе Славеніі.

Славенскае Прымор’е (па-славенску: Primorska; па-італьянску: Litorale; па-нямецку: Kustenland) — частка тэрыторыі Славеніі, якая прылягае да Адрыятычнага мора і складаецца зь дзьвюх гістарычных абласьцей — Градзішка і Істрыя. Да ўтварэньня Югаславіі гэтыя землі ўваходзілі ў склад габсбургскага кароннага краю Аўстрыйскае Прымор’е.

У выніку Першай сусьветнай вайны (бітвы пры Ізонца) вобласьць Прыморска пад назвай Венэцыя-Джулія была акупавана італьянцамі. Так як галоўныя гарады вобласьці — Гарыцыя і Трыест — засталіся за Італіяй і пасьля Другой сусьветнай вайны, на тэрыторыі Славенскага Прымор’я на працягу XX стагодзьдзя паўсталі новыя эканамічныя цэнтры — Копэр і Нова-Горыца.