Ракавіна
Ра́кавіна — вонкавы абарончы шкілетны покрыў цела шматлікіх бесхрыбетных жывёлаў. Вывучэньнем ракавінаў бесхрыбетных займаецца канхалёгія.
Найбольшую цікавасьць з пункту погляду практычнага выкарыстаньня і калекцыянаваньня ўяўляюць ракавіны малюскаў.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Складаецца з трох слаёў:
- Пэрыястракум — вонкавы слой
- Астракум — сярэдні слой
- Гіпастракум — унутраны пэрлінавы
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З ракавінаў малюскаў людзі выраблялі рыбалоўныя кручкі, разцы, шкрабкі, насадкі для матыкаў, ужывалі ў выглядзе посуду, музычных інструмэнтаў (конх) і ўпрыгажэньняў. У некаторых выпадках ракавіны служылі грашыма — напрыклад, ракавіны кауры на выспах Акіяніі.
Пэрлямутар, які здабываюць з ракавінаў, мае вельмі шырокае прымяненьне — ён ужываецца для вырабу гузікаў, інкрустацыяў, ювэлірных вырабаў.
У мастацтве
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Буйныя ракавіны часта адлюстроўвалі на сваіх карцінах мастакі Рэнэсансу. Прыкладам могуць служыць карціны, якія апісваюць міталягічны сюжэт — нараджэньне Вэнэры. На карціне Сандра Батычэльлі Вэнэра выяўленая стаячай на агромністай ракавіне-грэбні, якая была яе сымбалем.
На карціне Вільяма Бугро ракушкі ўжываюцца і як музычны інструмэнт.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Буруковский Р. О чём поют ракушки. — Калининград: 1977.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ракавіна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў