Перайсьці да зьместу

Пішчаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ручніцы XVII ст.: гакаўніцы і завесныя пішчалі

Пішча́льпальная зброя XIV-XVII стагодзьдзяў у выглядзе стрэльбы або гарматы.

Знаходзілася на ўзбраеньні войска, паспалітага рушэньня і казакоў. Першапачаткова выкарыстоўвалася для абароны крэпасьці, пазьней і ў палявым баі. Ручніцы — ручныя пішчалі — насілі за плячом на рамяні. Яны маглі быць адна- і шматрульнымі. Пішчалі-гарматы падзяляліся на: аблогавыя (сьценабітныя), крэпасныя, палкавыя і палявыя. Іх выраблялі з жалеза, медзі, бронзы і чыгуну. У якасьці снарада выкарыстоўвалі каменную карцеч, кавалкі жалеза і ядры вагой да 30 кіляграмаў. Калібр складаў 30—250 мілімэтраў. Кнотавыя і крамянёвыя пішчалі выкарыстоўвалі да XVIII стагодзьдзя[1].

  1. ^ Пішчаль // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 395. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пішчальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў