Перайсьці да зьместу

Прадусар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прадусар (па-ангельску: producer) — чалавек у індустрыі забавак, які рэгулюе (або дапамагае рэгуляваць) фінансавыя, адміністрацыйныя, тэхналягічныя або юрыдычныя аспэкты, а таксама рэгулюе рэпэртуарную палітыку пры выкананьні якога-небудзь праекту ў вобласьці культуры.

  • Кінапрадусар або тэлевізійны прадусар:
    • Асацыяваны прадусар — выконвае абмежаваныя прадусарскія функцыі пад кіраўніцтвам прадусара;
    • Каардынуючы прадусар — каардынуе працу некалькіх прадусараў;
    • Супрадусар — выконвае функцыі прадусара разам з астатнімі супрадусарамі ў камандзе;
    • Выканаўчы прадусар — кантралюе працу іншых прадусараў; часам ініцыюе вытворчасьць, але звычайна кантралюе творчыя і дзелавыя аспэкты вытворчасьці (пакідаючы вядомую меру творчасьці за рэжысэрам);
    • Лінейны прадусар — кіруе працай пэрсаналу, рэгулюе тэхналягічныя пытаньні, бюджэт, графік прац і не ўмешваецца ў творчы працэс;
    • Генэральны прадусар — інспэктуе (звычайна пад кіраўніцтвам выканаўчага прадусара) працу іншых прадусараў.
  • Тэатральны прадусар
  • Музычны прадусар (існуе таксама прадусар запісу або саўндтрэку («sound producer»)
  • Прадусар гульні (у індустрыі кампутарных гульняў)
  • Прадусар вэб-сайта — кантралюе кіраваньне сайтам