Перайсьці да зьместу

Пліса (прыток Бярэзіны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Пліса
лац. Plisa
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Слабада
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 64 км
Плошча басэйну 625 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Пліса́ — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 64 км. Плошча вадазбору 625 км². Выдатак вады ў вусьці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца на ўсходніх схілах Менскага ўзвышша за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Слабады Смалявіцкага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне вёскі Юшкевічаў Барысаўскага раёну.

Даліна ў нізоўі паміж вёскамі Яловіцай Смалявіцкага раёну і Струпенем Барысаўскага раёну зьвілістая, на астатнім працягу простая, трапэцападобная (шырыня 0,8—1,2 км), ніжэй за места Смалявічы да 2 км, паміж местам Жодзінам і вёскай Яловіцай невыразная. Схілы спадзістыя, вышынёй 6—17 м, месцамі ў сярэдняй і ніжняй плыні стромкія і абрывістыя. Абалона ад вёскі Трубянка Смалявіцкага раёну да вусьця двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км), перасечаная сеткай мэліярацыйных каналаў і старых рэчышчаў. Рэчышча ад вытоку да вёскі Яловіцы Смалявіцкага раёну каналізаванае, на астатнім працягу зьвілістае, вольна мэандруе. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, пераважна адкрытыя.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 2,6 м. Лядовыя зьявы няўстойлівыя. Прымае сьцёк зь некалькіх мэліярацыйных каналаў[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 291.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 291.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971