Паўночны востраў (Новая Зэляндыя)
Выгляд
Паўночны востраў | |
Плошча | 113 729±1 квадратны кілямэтар |
---|---|
Найвышэйшы пункт | 2797 мэтар |
Краіна | Новая Зэляндыя |
Вобласьць | Новая Зэляндыя |
Паўно́чны во́страў — адзін з двух галоўных астравоў Новай Зэляндыі, аддзелены ад Паўднёвага вострава пралівам Кука шырынёй 35 кілямэтраў. На Паўночным востраве пражывае большая частка насельніцтва Новай Зэляндыі, тут жа знаходзіцца самы буйны горад краіны — Оклэнд (1,3 мільёну жыхароў) і сталіца Вэлінгтан (300 000 жыхароў). Плошча вострава складае 114 597 км². На востраве шмат актыўных вулканаў і гейзэраў. Самым высокай гарой зьяўляецца вулькан Руапэху (вышыня 2794 мэтры).