Перайсьці да зьместу

Паходня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юнакі з паходнямі

Пахо́дня (таксама Фа́кел) — гэта від сьвяцільняў, якія забясьпечваюць працяглае інтэнсіўнае сьвятло на адкрытым паветры пры любым надвор’і. Найпрасьцейшая паходня — гэта пучок бяросты ці шчэпак са смалістых пародаў дрэваў, зьвязцы саломы і г. д. Далей для ўдасканаленьня паходні прымяняліся розныя гатункі смалы, воску й іншых гаручых рэчавінаў. Часам гэтыя рэчавіны служаць у якасьці прастой абмазцы для касьцяку паходні, якім можа быць дрэвам, пучком пакульля.

У выглядзе паходні спальваюць таксама адкіды хімічных вытворчасьцяў.