Партал:Хімія
Выгляд
Хімія |
Сардэчна запрашаем на партал «Хімія»
Хімія — адна з прыродазнаўчых навук, якая вывучае рэчывы, іх уласьцівасьці, склад і структуру, а таксама іх пераўтварэньні ў выніку хімічных рэакцыяў. Займаецца ў асноўным вывучэньнем узаемадзеяньняў паміж атамамі й малекуламі, атрыманымі ў выніку такіх узаемадзеяньняў. Прадметам хіміі ёсьць хімічныя элемэнты й іхныя злучэньні, а таксама заканамернасьці, якім падпарадкоўваюцца розныя хімічныя рэакцыі. |
Радыяакты́ўнасьць (лац. radio — выпраменьваю, activus — дзейны) — радыяактыўны распад, працэс, шляхам якога нестабільныя ядры некаторых атамаў распадаюцца з выпраменьваньнем альфа-, бэта- ці гама- промняў або спантанна дзеляцца. Радыяктыўнымі зьяўляюцца ўсе хімічныя элемэнты з парадкавым нумарам, большым за 82 (то бок пачынаючы з бісмута), і многія больш лёгкія элемэнты (прамэт і тэхнэц ня маюць стабільных ізатопаў, а ў некаторых элемэнтаў, такіх як інд, каль ці вапень Ca, частка прыродных ізатопаў стабільныя, іншыя ж зьяўляюцца радыяктыўнымі). |
Абеззаражваньне сяржанта-тэхніка ВПС Нацыянальнай гвардыі ЗША Тымаці Котэрала ў Джорджыі (ЗША) Аўтарства: Fæ |
|