Паліклініка
Паліклі́ніка (грэц. πόλις + κλινική — горад + лячэньне) — лекавальна-прафіляктычная ўстанова, якая забясьпечвае кваліфікаваную мэдычную дапамогу, у тым ліку з выездам на дом. Звычайна ахоплівае сваімі паслугамі звыш паловы навакольнага насельніцтва. Віды: галоўная, гарадзкая, гарнізонная, курортная і раённая; для дарослых, дзяцей, падлеткаў і студэнтаў. Таксама можа стварацца кансультацыйная пры лякарні, мэдычных ВНУ і навукова-дасьледчым інстытуце (НДІ). Адмысловая бывае стаматалягічная і фізыятэрапэўтычная. Можа быць самастойнай і ў складзе аб’яднаньня зь лякарняй. Мае рэгістратуру, лекавальна-прафіляктычнае і дыягнастычнае аддзяленьні. Сям’ю абслугоўвае тэрапэўт, пэдыятар і акушэр-гінэколяг. Можа быць гаспадарча-разьліковай[1].
Ажыцьцяўляе папярэджаньне захворваньняў і аздараўленьне, вызваляе хворых ад працы, праводзіць мэдычна-санітарную ацэнку з прызнаньнем устойлівай непрацаздольнасьці, накіроўвае на шпіталізаваньне і санітарна-курортнае лячэньне, праводзіць дыспансэрызаваньне і прышчэпкі[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 1998 г. у Беларусі было: 557 самастойных паліклінік і амбуляторыяў, зь іх 146 (26%) гарадзкіх і 411 сельскіх; 695 паліклінічных аддзяленьняў у лякарнях і радзільнях, зь іх 300 (43%) гарадзкіх і 395 сельскіх; 77 стаматалягічных і 367 дзіцячых паліклінік[1]. У 1990-я гады жыхары Беларусі наведвалі паліклінікі ў сярэднім 9,5 разу на год. За 2011 год жыхары Беларусі наведалі паліклінікі ў сярэднім 14,4 разу, што было найбольшым у сьвеце паказьнікам[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Эдуард Вальчук. Паліклініка // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 558. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
- ^ Надзея Нікалаева. Лекі — не тавар, а аптэка — не крама // Зьвязда : газэта. — 12 траўня 2012. — № 89 (27204). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паліклініка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |