Перайсьці да зьместу

Палярны круг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палярныя кругі на мапе Зямлі

Паля́рны кругпаралель у кожным паўшар’і плянэты, пачынаючы ад якой і да полюсу ляжаць палярныя паясы, дзе бываюць палярны дзень (улетку) і палярная ноч (зімой). Строга кажучы, з прычыны атмасфэрнае рэфракцыі (на плянэтах, якія маюць атмасфэру) і таго, што Сонца назіраецца ня як кропкавы аб’ект, а як дыск, палярны дзень можна назіраць у шыротах, якія ляжаць крыху далей ад полюсу, тады як палярная ноч — толькі ў шыротах, што ляжаць крыху бліжэй да полюсу.

Паколькі палярны круг вызначаецца ў кожным паўшар’і, у плянэты можа існаваць толькі два палярныя кругі — паўночны і паўднёвы. Шырата палярных кругоў вызначаецца кутом нахілу восі кручэньня плянэты датычна плоскасьці экліптыкі.

Зямныя палярныя кругі месьцяцца на шыротах 66° 33′ 39″ (паўночнай і паўднёвай). Палярны круг, разьмешчаны ў Паўночным паўшар’і Зямлі, называецца Паўночным палярным кругам, у Паўднёвым паўшар’іадпаведна Паўднёвым. У беларускай мове вобласьць ад палярнага кругу да полюсу у абодвух паўшар’ях называецца Запаляр’ем.

У дзень зімовага сонцастаяньня (21—22 сьнежня) на поўнач ад паўночнага палярнага кругу Сонца не ўзыходзіць (на поўдзень ад паўднёвага — не заходзіць), а ў дзень летняга сонцастаяньня (21—22 чэрвеня) не заходзіць (на поўдзень ад паўднёвага — не ўзыходзіць). Далей за палярным кругам гэтыя зьявы расцягваюцца на большы працяглы час.

Празь нераўнамернасьць руху Зямлі ў касьмічнай прасторы палярны круг пастаянна перамяшчаецца, яго геаграфічнае становішча нестабільнае, фактычна ён хістаецца прыкладна на 2 м на працягу дня і амаль на 100 м на працягу году. Пры дапамозе сучасных тэхналёгіяў становішча палярнага кругу можна вызначыць у любы момант часу.

У некаторых населеных пунктах ды іншых мясьцінах, якія перацінаюцца з палярным кргуам, існуе традыцыя ўсталяваньня знакаў у гонар праходжаньня тут Палярнага кругу. Напрыклад:

Марс круціцца вакол сваёй восі амаль гэтакак жа, як і Зямля: вось кручэньня нахіленая да плоскасьці арбіты на кут 25,19°, амаль роўны куту нахілу зямной восі (23,45°). Гэта азначае, што зьмена дня і ночы, а таксама зьмена часоў году на Марсе працякаюць амаль так жа, як на Зямлі. Разьмяшчэньне палярных кругоў таксама блізкае да зямных. Шырата палярных колаў +/- 65°.