Перайсьці да зьместу

Ордэн «Сяброўства» (Узбэкістан)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ордэн «Сяброўства»

Арыгінальная назва па-ўзбэцку: Дўстлик ордени
Краіна Узбэкістан
Тып ордэн
Падставы ўзнагароджаньня за дасягненьні ў працы па ўмацаваньні сяброўства, братэрства й сузгоднасьці паміж прадстаўнікамі ўсіх народаў і народнасьцяў, унёсак у разьвіцьцё сяброўства й супрацы паміж народамі Ўзбэкістану
Статус ўручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 16 траўня 1994
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Орден «Шон-Шараф»
Малодшая ўзнагарода Орден «Мардлік»

Ордэн «Сяброўства» (па-ўзбэцку: Дўстлик ордени) — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Ўзбэкістан. Гэты ордэн быў заснаваны па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы Іслама Карымава на якая адбылася 5-6 траўня 1994 году саборы сойму Рэспублікі Ўзбэкістан.

Ордэнам «Дустлік» (у перакладзе з узбэцкага «сяброўства») узнагароджваюцца асобы за дасягненьні ў працы па ўмацаваньні сяброўства, братэрства й сузгоднасьці паміж прадстаўнікамі ўсіх народаў і народнасьцяў, унёсак у разьвіцьцё сяброўства й супрацы паміж народамі Ўзбэкістану.

Апісаньне ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн «Дустлік» вырабляецца з тампаку, пакрытага золатам таўшчынёй 1 мікрон, і мае форму падвойнай, розных памераў, з агульным цэнтрам, накладзенай адзін на аднаго васьміканцовай зоркі. Прамежак паміж большай і меншай зоркамі запоўнены блакітнай эмальлю. Паміж кутамі зоркі зьмесцаваны пучкамі разьбежныя залатыя прамені, сканчэньні якіх закруглены. Адлегласьць паміж процілеглымі канцамі большай зоркі 47 мілімэтраў, адлегласьць паміж процілеглымі канцамі меншай — 41 мілімэтар.

У цэнтры ордэна, у акружнасьці дыямэтрам 12 мілімэтраў, на белым серабрыстым тле, пазалочанымі фрагмэнтамі рук, намалявана сымбалічны поціск рукі. Вакол, на тле, выкананым блакітнай эмальлю, мясцуюцца 12 серабрыстых зорак, сымбалізуючых 12 чалавечых учыннасьцяў. Дыямэтар акружнасьці, на плоскасьці якой мясцуюцца зоркі, — 24 мілімэтру. Вакол усёй выявы мясцуецца абадок, угары якога, чырвонай эмальлю, надпіс «DOʻSTLIK», а ў ніжняй частцы — пазалочаныя лаўровыя галіны. Дыямэтар абадка 33 мілімэтру. На звароткавым боку, у ніжняй частцы, нанесены нумар ордэна ўвагнутым шрыфтам памерам 1 мілімэтар.

Узнагароджаны колішні прэзыдэнт Узбэкістану — Іслам Карымаў.