Нізкія Татры
Выгляд
Нізкія Татры | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
гара Дзюмбер | |
Вышыня | 2043 м н. у. м. |
Памеры | |
Даўжыня | 95 км |
Шырыня | 30 км |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Фатранска-Татранская вобласьць |
Краіна | Славаччына |
Горная сыстэма | Заходнія Карпаты |
Нізкія Татры | |
Нізкія Татры (па-славацку: Nízke Tatry) — горны масіў у цэнтральнай Славаччыне, частка Фатранска-Татранскай вобласьці. Найвышэйшы пункт — гара Дзюмбер (2043 м). Тэрыторыя Нізкіх Татраў зьяўляецца народным паркам, дзякуючы сваёй унікальнай прыродзе. У шматлікіх месцах, напрыклад, паміж Чэртавіцай і Кралевай Голей тут яшчэ захаваліся некранутыя лясы. Нізкія Татры зьяўляюцца другім па значэньні пасьля Высокіх Татраў турыстычным месцам Славаччыны. Найбольш сучасныя і наведвальныя турыстычныя цэнтры разьмешчаны ў гор Хопак і Дзюмбер (Данавалы, Ліптаўска Тэплічка, Тэльгарт і інш.).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нізкія Татры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |