Перайсьці да зьместу

Нява

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Нява
Выгляд ракі Нявы з Палацавага масту
Выгляд ракі Нявы з Палацавага масту
Агульныя зьвесткі
Выток бухта Петракрэпасьць ля Ладаскага возера
Вышыня вытоку 4,29 м
Вусьце Неўская губа Фінскае затокі
Вышыня вусьця 0,03 м
Краіны басэйну Расея
Вобласьці Ленінградзкая вобласьць і Санкт-Пецярбург
Даўжыня 74 км
Сярэднегадавы сьцёк 2500 м³/с
Плошча басэйну 281 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,058

Нява́ (па-расейску: Нева́) — рака ў Расеі, якая працякае па тэрыторыі Ленінградзкае вобласьці ды Санкт-Пецярбургу й злучае Ладаскае возера зь Неўскае губой Фінскае затокі Балтыйскага мора. Даўжыня ракі — 74 км, плошча ўласнага басэйну — 5 тыс. км². Нява — гэта адзіная рака, якая выцякае з Ладаскага возера. Па берагах Нявы разьмешчаныя чатыры месты: Шлісэльбург, Кіраўск, Атраднае, Санкт-Пецярбург — ды колькі дзясяткаў іншых паселішчаў. Рака суднаходная на ўсім працягу, зьяўляецца часткаю Волга-Балтыйскага воднага шляху ды Беламорска-Балтыйскага каналу.

Паходжаньне назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе яшчэ колькі малаімаверных вэрсіяў паходжаньня назвы ракі. У старажытнарускае традыцыі назва Нява да ракі ўпершыню падаецца ў «Аповесьці пра жыцьцё Аляксандра Неўскага» (XIII ст). Да гэтага назва ў старажытнарускай мове «Нево» ўжывалася ў дачыненьні да Ладаскага возера.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нявасховішча мультымэдыйных матэрыялаў