Нью-Ёрскі мэтрапалітэн
Выгляд
Нью-Ёрскі мэтрапалітэн | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Нью-Ёрк, ЗША |
Пачатак працы | 3 ліпеня 1868 |
Лініі |
34 лініі Даўжыня: 375 км |
Колькасьць станцыяў | 422 |
Пасажырапаток на дзень | 5,650 млн. (2015) |
Пасажырапаток на год | 1,762 мрд (2015) |
Схема мэтрапалітэну | |
Нью-Ёрскі мэтрапалітэн (па-ангельску: New York City Subway) — найбуйнейшая ў сьвеце сыстэма мэтрапалітэну па колькасьці станцыяў. Знаходзіцца ў горадзе Нью-Ёрк (ЗША). Зьявілася ў 1868 годзе, калі была адкрытая надземная лінія чыгункі з канатнай цягай. Першыя падземныя часткі былі адкрытыя ў 1904 годзе. Налічвае 34 лініяў і 422 станцыяў (агульная кольскасьць станцыяў — зачыненых або якія знаходзяцца на рэканструкцыі — 469).
Паводле паказьніка гадавога пасажырапатоку Нью-Ёрскі мэтрапалітэн займае першае месца ў ЗША ды ў Заходнім Паўшар’і, і сёмае месца ў сьвеце пасьля мэтрапалітэнаў Пэкіну, Сэулу, Шанхаю, Масквы, Токіё ды Гуанчжоў.
Большасьць станцыяў працуе кругласуткава.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нью-Ёрскі мэтрапалітэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў