Перайсьці да зьместу

Пэкінскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэкінскі мэтрапалітэн
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Пэкін, Кітай
Пачатак працы 01 кастрычніка 1969
Лініі 19 лініяў
Даўжыня: 574 км
Колькасьць станцыяў 345
Пасажырапаток на дзень 9,998 млн (2016)
Пасажырапаток на год 3,66 млн (2016)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Пэкінскага мэтрапалітэну

Пэкінскі мэтрапалітэн (па-кітайску: 北京地鐵) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Пэкіне і ягоных прыгарадах, якая налічвае 19 лініяў, 345 станцыяў і 574 км пуцей (шырыня каляіны — 1435 мм). Мэтро зьяўляецца першым у сьвеце паводле велічыні гадавога пасажырапатоку ды другім паводле даўжыні (пасьля Шанхайскага мэтрапалітэну).

Пэкінскі мэтрапалітэн уведзены ў эксплюатацыю ў 1969 годзе, аднак да 2002 году налічваў толькі 2 лініі. Пасьля 2002 году перажывае значнае разьвіцьцё, аднак дзейснай сеткі не дастаткова для забесьпячэньня гарадзкіх перавозак. Пляны разьвіцьця да 2020 году — павялічэньне даўжыні пуцей да 999 км для перавозкі 18,5 млн пасажыраў штодня.