Настасься Дзьмітрук
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзьмітрук.
Настасься Дзьмітрук | |
Анастасія Дмитрук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 31 студзеня 1991 (33 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка |
Мова | украінская мова і расейская мова |
Наста́сься Дзьмітру́к (па-ўкраінску: Анастасія Дмитрук; нар. 31 студзеня 1991 году, места Нежын, Чарнігаўскай вобласьці, Украіна) — украінская паэтка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Настасься нарадзілася ў месьце Нежын (цяпер у Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны). З 12 рокаў жыве ў Кіеве, дзе навучалася ў гімназіі, а пасьля — у Фізыка-тэхнічным інстытуце Кіеўскай палітэхнікі[1], які скончыла ў 2014 са спэцыяльнасьцю «інфармацыйная бясьпека». Працуе на фірме па абароне інфармацыі на кампутарных сыстэмах[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вершы піша з 12-гадовага ўзросту.
Вядомасьць здабыла пад час Эўрамайдану дзякуючы сваім патрыятычным вершам. У сувязі з расейскай анэксіяй Крыму напісала верш «Никогда мы не будем братьями» (па-беларуску: Ніколі мы ня будзем братамі), на які пазьней летувіскія музыкі Віргіс Пупшыс, Еранімас Мілюс, Кейстуціс Нявуліс ды Гінтаўтас Ліцінскас з хорам Клайпедзкага музычнага тэатру запісалі відэакліп[2].
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Вершы ў аўтарскім выкананьні | |
Никогда мы не будем братьями! | |
Це моя і твоя війна | |
Небесній сотні присвячується | |
Письмо соседу | |
Я нам мира у Бога вымолю | |
Небо падає! |
У 2014 року выйшаў з друку зборнік вершаў Настасьсі Дзьмітрук[3] «Верните нам наше небо»[1] (бел. Вярніце нам нашае неба).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Олекса Підлуцький. (16 траўня 2014) Анастасія ДМИТРУК: «Бог послав українцям на Майдан віру» (укр.). Зеркало недели. Украина. Праверана 4 чэрвеня 2014 г.
- ^ Sia NIKO. (3 красавіка 2014) Никогда мы не будем братьями (песня) (рас.) (flv). YouTube. Праверана 4 чэрвеня 2014 г.
- ^ В авторки пісні «Никогда мы не будем братьями» вийшла збірка віршів (укр.) ФАКТИ. ICTV. Інтерфакс-Україна. Праверана 4 чэрвеня 2014 г.