Народны камісарыят унутраных справаў
НКВД — скарачэньне ад рас. Народный комиссариат внутренних дел — даслоўна Народны камісарыят унутраных справаў — цэнтральны орган дзяржаўнага кіраваньня СССР у барацьбе са злачыннасьцю і падтрыманьні грамадзкага парадку ў 1934—1946 гадох. Пасьля быў перайменаваны ў Міністэрства ўнутраных справаў СССР.
За пэрыяд свайго існаваньня НКВД СССР выконваў дзяржаўныя функцыі як зьвязаныя з аховай парадку і дзяржаўнай бясьпекі, так і ў сфэры камунальнай гаспадаркі і эканомікі краіны.
На тэрыторыі Беларусі функцыі НКВД выконваў НКВД БССР.
Карныя апэрацыі на тэрыторыі Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ноч з 23 на 24 лютага 1945 году, ужо па адыходзе на захад фронту Другай сусьветнай вайны (Нямецка-савецкай вайны) карнікі з НКВД спалілі вёску Лаўжы на гістарычнай Ашмяншчыне разам зь яе жыхарамі, у тым ліку жанчынамі і дзецьмі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Комягина О. «Деревни не было. Всюду трупы». 75 лет назад войска НКВД сожгли маленькие Лавжи на окраине Беларуси, TUT.BY, 24.02.2020 г.
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |