Міты Ктулху
«Мітамі Ктулху» звычайна называюць міталёгію, якая створана Говардам Філіпсам Лаўкрафтам, а таксама творы іншых аўтараў па матывах яго працаў, якія вытрыманыя ў яго асаблівым стылі. Напрыклад, у Мітах Ктулху пакінулі свой адбітак фантасты Аўгуст Дэрлет, Фрэнк Лёнг, Робэрт Говард, Робэрт Блёх, Фрыц Лейбэр, Колін Ўілсан, Брайан Ламлі, Генры Катнэр і некаторыя іншыя. У Мітах дазволена выкарыстаньне прыдуманых Лаўкрафтам багоў і істотаў, герояў і месцаў, старажытных кнігаў і артэфактаў. Хоць па вялікаму рахунку гэта ня так абавязкова — у бясконцым Сусьвеце дастаткова месца для іншых божышчаў. Важны элемэнт Мітаў — гэта стварэньне атмасфэры звышнатуральнага жаху ў сутыкненьні чалавека з чымсьці, што знаходзіцца за межамі звыклага для яго сьвету, з тым, што ён ня можа растлумачыць.
Нягледзячы на тое, што Лаўкрафт тварыў у XX ст. (а пік яго творчасьці прыходзіцца на 1920-я гады), яго творы па стылю бліжэй да готыкі XVIII—XIX стагодзьдзяў (беручы да ўвагі і моўныя архаізмы), чымся да цяперашніх «майстраў жахаў», такіх як Стывен Кінг і Клайв Баркэр (з уласьцівым для іх натуралізмам)
Неад’емная і важная частка Лаўкрафтаўскіх жахаў.
Паходжаньне тэрміну
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пг'нкглуі мкглў'нафг Ктулху Р'льех ўкгаг'нагл фгтакгн У сваім доме ў Р’льех мёртвы Ктулху сьпіць у чаканьні |
||
Гэты літаратурны кірунак названы ў гонар Ктулху, фантастычнае істоты, зь якім публіка ўпершыню пазнаёмілася ў апавяданьні Лаўкрафта «Кліч Ктулху» у 1928 годзе. Цікава, што Ктулху не зьяўляецца ні адным з галоўных, ні адным з найжахлівешых божышчаў з пантэона Мітаў Ктулху.
Некаторыя элемэнты міталёгіі Лаўкрафта
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аркхэм — горад у Масачусэтсы. Частае месца дзеяньня мітаў Ктулху.
- Данвіч — паселішча ў Масачусэтсы, недалёка ад Аркхэма.
- Інсмаўт (Інсмут) — маленькае партавое паселішча ў Масачусэтсы.
- Юґот (Йуґот, Юўґот) — плянэта Сонечнай сыстэмы (Лаўкрафт атаясамлівае яе з Плютонам), калёнія Мі-Ґо.
- Кінґспарт — паселішча ў Масачусэтсы.
- Міскатонік — рака, якая працякае праз Аркхэм; яе імем названы Міскатанійскі ўнівэрсытэт, які пастаянна зьяўляецца ў мітах Ктулху.
- Му — патанулы кантынэнт.
- Р'ю д'Озэй — вуліца ў невядомым горадзе, месца дзеяньня аповеда «Музыка Эрыха Цанна».
- Р'льех — патанулы горад Старэйшын.
Мітычныя істоты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Азатот — безьцялесны дух. Кіруе старажытнымі, якіх старэйшыны схавалі ад зямлі ў хаосе, за 11 пячацямі.
- Гатаноа (ткс. Гхатанатхоа) — бесьсьмяротная істота, якую пакінулі на Зямлі прышэльцы з плянэты Юґот.
- Гідра (Маці Гідра) — разам з Айцом Даґонам зьяўляецца заступнікам Глыбакаводных.
- Глыбакаводныя — разумныя амфібіі. Варагавалі са Старцамі.
- Даґон (ткс. Айцец Даґон) — падводнае божышча. Разам з Маці Гідрай зьяўляецца заступнікам глыбокаводных.
- Старажытныя — старажытныя і жахлівыя божышча, якія прыйшлі на Зямлю з зораў.
- Йоґ-Сатот — божышча, якое зьнітоўвае розныя вымярэньні і сьветы.
- Пякельны вампір — істоты спараджоныя шчупальцамі Ктулху.
- Мі-Ґо (ткс. «грыбы зь Юґота») — раса прышэльцаў (верагодна з Плутона), крайне непрыхільная да людзей.
- Ньярлятатэп (ткс. Ньярлятхтэп) — увасабленьне хаоса, пасланец багоў.
- Старцы (Старэйшыны) — іншаплянэтныя істоты. У дадзены момант вымерлі альбо неактыўныя. Варагавалі з Глыбакаводнымі, стварылі шаґотаў.
- Шаб-Ніґурат (ткс. Чорны Казярог Лясоў з Тысячным Нашчадзтвам) — божышча ўрадлівасьці.
- Хастур — божышча, якое жыве за межамі космасу, звычайна прыходзіць у выглядзе віхру. Здольнае высмоктваць выклікаючага, пакідаючы только абалонку.
- Нашчадкі Ктулху — згадваецца ў рамане «У гарах Вар'яцтва», як раса касьмічных васьміногападобных прышэльцаў, якія прыйшлі на Зямлю на чале з Ктулху, у часы валадарыньня Старцаў, зь якімі вялі жорсткія войны за абшары Зямлі.
Людзі і рэчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Абдул Альхазрэд — Шалёны Араб, аўтар Некранамікона
- Рэндальф Картэр
- Эрых Цанн — нямы музыка
- Рычард Эптан Пікман — звар’яцелы мастак, які маляваў на сваіх карцінах упыроў, і стаў пазьней адным зь іх.
- Некранамікон — ён жа аль-Азыф, забароненая кніга, напісаная Абдулам Альхазрэдам.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міты Ктулху — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|