Перайсьці да зьместу

Мінск Мазавецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Менск Мазавецкі
польск. Mińsk Mazowiecki
Менск Мазавецкі
Герб Мінску Мазавецкага Сьцяг Мінску Мазавецкага
Першыя згадкі: XIV стагодзьдзе
Горад з: 29 траўня 1421
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Мазавецкае
Плошча: 13,12 км²
Вышыня: 147 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 40 386 чал.
шчыльнасьць: 3078,2 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 25
Паштовыя індэксы: 05-300, 301, 303
Нумарны знак: WM
Геаграфічныя каардынаты: 52°11′0″ пн. ш. 21°34′0″ у. д. / 52.18333° пн. ш. 21.56667° у. д. / 52.18333; 21.56667Каардынаты: 52°11′0″ пн. ш. 21°34′0″ у. д. / 52.18333° пн. ш. 21.56667° у. д. / 52.18333; 21.56667
Менск Мазавецкі на мапе Польшчы
Менск Мазавецкі
Менск Мазавецкі
Менск Мазавецкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.minsk-maz.pl/

Менск Мазавецкі (па-польску: Mińsk Mazowiecki) — горад ва ўсходняй Польшчы, у Мазавецкім ваяводзтве, варшаўскай аглямэрацыі, месцазнаходжаньне мінскага павету, гарадзкой гміны Мінск Мазавецкі і вясковай гміны Мінск Мазавецкі. Паводле зьвестак 2006 году, у Мінску пражывала 37 529 жыхароў. Адносна шчыльнасьці насельніцтва займае 11-е месца ў Польшчы. У 1975—1998 гадох горад прыналежаў да Сядлецкага ваяводзтва. Горад разьмешчаны за 40 км ад Варшавы. Зьяўляецца мясцовым гаспадарчым (разьвіты гандаль, інфраструктура і прамысловасьць), адукацыйным (вышэйшая школа і 6 сярэдніх школаў), вайсковым (авіябаза, жандармэрыя і ваенкамат), культурным (дом культуры, артыстычная школа, 2 бібліятэкі, 2 музэі, таварыства гісторыкаў) цэнтрам, але першым чынам зьяўляецца месцам жыхарства і адпачынку шматлікіх людзей, якія працуюць у Варшаве. Гісторыя Мінску налічвае звыш шасьцісот гадоў. У 1421 годзе Мінск атрымаў гарадзкія правы. У XІX стагодзьдзі, і ў ІІ сусьветную вайну горад меў вялікую габрэйскую дыяспару, на памяць аб ёй застаўся толькі забыты магільнік і адзін з найбольшых камянёў у Трэблінцы. У Мінску знаходзіцца некалькі аб’ектаў, упісаных да сьпісу помнікаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]