Мэтэарыт
Выгляд
Мэтэарыт — малое цела Сонечнай сыстэмы, якое трапіла на Зямлю зь міжплянэтнай прасторы, частка мэтэарытнага цела, якое не пасьпела згарэць у атмасфэры.
Масы мэтэарытаў — ад долі грама да дзясяткаў тон. Самы буйны мэтэарыт Гоба (маса каля 60 т) знойдзены на поўдні Афрыкі.
Адрозьніваюць мэтэрыты: каменныя (92% агульнай колькасьці), жалезныя (6%) і жалеза-каменныя (2%).
На Беларусі вядомыя 5 мэтэарытаў: Брагін, Грэск, Жмень, Забродзьдзе, Чорны Бор.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэтэарыт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў