Махлярства
Выгляд
Махля́рства — наўмысны падман з мэтай завалоданьня ці набыцьця несправядлівых альбо незаконных выгадаў, альбо каб пазбавіць ахвяру законнага права. Звычайна адбываецца шляхам падману або злоўжываньня даверам. Махлярства можа парушыць грамадзянскае права альбо крымінальнае заканадаўства і прывесьці да страты грошай, маёмасьці альбо законнага права[1]. Мэтай махлярства можа стаць як грашовы прыбытак, гэтак і іншыя льготы, як то атрыманьне пашпарту, пасьведчаньне кіроўцы ці іншыя дакумэнты. Махлярства ў разуменьні сучаснага крымінальнага права ёсьць карысьлівым злачынствам, якое ёсьць разнавіднасьцю крадзяжу і адносіцца да катэгорыі злачынстваў супраць уласнасьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Legal Dictionary: Fraud». Law.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |