Маленькі прынц
Маленькі прынц | |
Le Petit Prince | |
Жанр: | казка |
---|---|
Аўтар: | Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры |
Мова арыгіналу: | француская |
Публікацыя: | 1943 (ЗША), 1945 (Францыя) |
Пераклад на беларускую: | Ніна Мацяш |
Папярэдні твор: | Flight to Arras[d] |
Наступны твор: | Letter to a hostage[d] |
Электронная вэрсія |
«Маленькі прынц» (па-француску: Le Petit Prince) — алегарычныя казка, найбольш вядомы твор Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры. Упершыню была апублікавана 6 красавіка 1943 году ў Нью-Ёрку, публікацыя на радзіме аўтара адбылася ў 1945 годзе.
Твор зьяўляецца найбольш чытаемай кнігай, напісанай на францускай мове, і быў прызнаны лепшай кнігай XX стагодзьдзя ў Францыі. Пераклады «Маленькага прынцу» існуюць больш чым на 250 мовах і дыялектах, а таксама шрыфтам Брайля[1]. Было прададзена больш за 140 мільёнаў копіяў кнігі па ўсім сьвеце, яна стала адной з самых прадаваных калі-небудзь апублікаваных кнігаў[2][3].
Малюнкі ў кнізе выкананы самім аўтарам, то бок яны ня менш знакамітыя, чым сама кніга. Ілюстрацыі зьяўляюцца арганічнай часткай твора ў цэлым: сам аўтар і героі казкі ўвесь час спасылаюцца на малюнкі й нават спрачаюцца пра іх. Унікальныя ілюстрацыі ў «Маленькім прынцы» руйнуюць моўныя бар'еры, становяцца часткай унівэрсальнага візуальнага лексыкону, зразумелага кожнаму.
У 1989 годзе кніга выйшла асобным выданьнем у перакладзе на беларускую мову Ніны Мацяш.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Shattuck, Kathryn (2005) A Prince Eternal, The New York Times,
- ^ Van Gelder, Lawrence (2000) Footlights: Celestial Traveller, The New York Times,
- ^ Goding, Stowell C. (1972) "Le Petit Prince de Saint-Exupéry by George Borglum". American Association of Teachers of French
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маленькі прынц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Электронная вэрсія перакладу Ніны Мацяш
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |