Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ
Падкляса ад | вольная ліцэнзія |
---|---|
Кароткая назва | GFDL, GFDL, ЛВД ГНУ |
Мастацкі кірунак | рух вольнага апраграмаваньня |
Аўтар | Фундацыя вольнага апраграмаваньня |
Выдавец | Фундацыя вольнага апраграмаваньня |
Мова твору | славенская мова |
Дата публікацыі | 2008 |
Вэрсія | 1.3 |
Афіцыйны вэб-сайт | https://www.gnu.org/licenses/fdl-1.3.html |
Ухвалена ў | інструкцыі па вольным праграмным забесьпячэньні Debian |
Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ (ЛВД ГНУ; анг. GNU Free Documentation License (GNU FDL, GFDL)) — адмысловая ліцэнзія вольнага аўтарскага права, распрацаваная Фундацыяй вольнага апраграмаваньня ў межах праекту GNU.
Першапачаткова была распрацаваная для даведнікаў, інструкцыяў і іншых тэкставых матэрыялаў, якія суправаджаюць праграмы паводле ліцэнзіі GPL. Аднак, яна можа выкарыстоўвацца для любых тэкставых матэрыялаў незалежна ад іх тэматыкі. Прадугледжвае, што любая копія тэксту (нават зьмененая) будзе распаўсюджвацца таксама паводле гэтай самай ліцэнзіі. Гэтыя копіі могуць прадавацца, але распаўсюд гэтых копій павінны адбывацца чынам, які прадугледжвае магчымасьць далейшага рэдагаваньня.
Вікіпэдыя таксама зьяўляецца праектам паводле гэтай ліцэнзіі.