Перайсьці да зьместу

Літаграфія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаўт Вялікі. Літаграфія невядомага мастака XIX стагодзьдзя паводле старажытнага партрэта.

Літагра́фія (ад грэц. λίθος lithos — камень і γράφειν graphein — пішу) — спосаб друку, пры якім адбітак атрымліваецца пераносам фарбы пад ціскам з плоскай, гладкай або зярністай, паверхні каменю (вапняку) або мэталічнай формы непасрэдна на паперу[1]. Спосаб быў вынайдзены ў 1796 годзе нямецкім пісьменьнікам і акторам Аляізам Зэнэфэльдэрам як танны мэтад выданьня тэатральных твораў[2][3]. Літаграфія можа выкарыстоўвацца як для друку тэкстаў, гэтак і ілюстрацыяў[4]. У беларускай графіцы літаграфія вядомая зь першай паловы XIX стагодзьдзя[1].

Літаграфіяй таксама называюць асобны твор, выраблены сродкамі літаграфіі[1].

  1. ^ а б в Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Уклад. Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5.
  2. ^ Meggs, Philip B. A History of Graphic Design. (1998) John Wiley & Sons, Inc. p 146 ISBN 0-471-29198-6
  3. ^ Carter, Rob, Ben Day, Philip Meggs. Typographic Design: Form and Communication, Third Edition. (2002) John Wiley & Sons, Inc. p 11
  4. ^ Pennel ER, ed. (1915). Lithography and Lithographers. London: T. Fisher Unwin Publisher.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаграфіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў