Перайсьці да зьместу

Любоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стылізаванае сэрца, звычайна выкарыстоўваецца як сымбаль любові

Каха́ньне (любоў, любасьць, міласьць) — пачуцьцё прыязнасьці, якое адпавядае адносінам агульнасьці й блізкасьці паміж людзьмі, заснаваным на іх узаемнае зацікаўленасьці й схільнасьці[1]. Прыкладам такога вялікага дыяпазону значэньняў ёсьць тое, што любоў маці адрозьніваецца ад каханьня паміж мужам і жонкам, а таксама любоўю да нейкай ежы. Любоў таксама можа апісваць спагадлівыя й ласкавыя дзеяньні ў адносінах да іншых людзей, самога сабе ці жывёлаў[2].

Каханьне й любоў у розных формах выступаюць у якасьці асноўнага пасярэдніка міжасобовых адносінаў і, дзякуючы свайму псыхалягічнаму значэньню, зьяўляюцца адным з самых распаўсюджаных тэмаў мастацтве. Любоў і каханьне часьцяком пастулююцца функцыяй, якая дазваляе трымаць людзей разам супраць пагрозаў і садзейнічаць працягу роду[3].

Сэмантыка тэрміну

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У беларускай мове сэмантычна адрозьніваюць каханьне як палкую эмоцыю ды любоў як слова больш агульнага значэньня. Каханьне мае больш інтымны кантэкст, а любоў можа й ня мець кантэксту палкасьці. Тэрмін любоў, у прыватнасьці, даволі часта выкарыстоўваецца ў кантэкстах «любоў да Бога», «любоў да сваякоў» і г. д.

Псыхалёгія каханьня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Важнымі аспэктамі каханьня зьяўляюцца павага ды турбота, і іхная наяўнасьць дазваляе адрозьніваць пазытыўнае каханьне ад каханьня-хваробы, маніі. Вялікую часьціну каханьня звычайна складаюць агульнасьць інтарэсаў, жаданьняў, мэтаў і г. д. У заходняй культуры каханьне таксама цесна зьвязанае з сэксам і шлюбам.

Можа мець месца й аднабаковае пачуцьцё каханьня.

З часоў сярэднявечча ў Эўропе сымбалем каханьня сталася чырвонае сэрца. Аднак шчэ старадаўнія філёзафы (такія як Арыстотэль, Гален ды іншыя) ужо лічылі сэрца месцам эмоцыяў.

У наш час 14 лютага ў шмат якіх краінах сьвету адзначаецца Дзень Сьвятога Валянціна альбо Дзень закаханых.

  1. ^ Любоў // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7.
  2. ^ Fromm, Erich, «The Art of Loving», Harper Perennial (1956), Original English Version, ISBN 978-0-06-095828-2
  3. ^ Helen Fisher. «Why We Love: the nature and chemistry of romantic love». 2004.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Любоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў