Лексыкалёгія
Лексыкалёгія — разьдзел мовазнаўства, у якім вывучаецца лексыка як сукупнасьць словаў мовы. Падзяляецца на агульную, якая вывучае заканамернасьці функцыянаваньня словаў, уласцівыя ўсім мовам, і прыватную, якая вывучае такія заканамернасьці, уласьцівыя якой-небудзь мове.
Тыпы лексыкалёгіяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У межах прыватнай лексыкалёгіі вылучаюцца лексыкалёгіі:
- апісальная (або сінхронная), якая дасьледуе слоўнікавы склад мовы ў яго сучасным стане;
- гістарычная (або дыяхранічная), якая дасьледуе гісторыю слоўнікавага складу мовы;
- параўнальная, якая вывучае лексыку пэўнае мовы шляхам параўнаньня яе зь лексыкай іншых моваў.
Мэты лексыкалёгіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лексыкалёгія дасьледуе функцыянаваньне словаў як асобных адзінак мовы; выяўляе разнастайныя міжслоўныя сувязі: паводле гукавой формы (аманімія, паранімія), тоеснасьці значэньняў (антанімія), паводле сувязі словаў з пазамоўнымі фактарамі (утварэньне лексыка-сэмантычных, тэматычных групаў), паводле здольнасьці ўступаць у свабодныя і зьвязаныя спалучэньні; раскрывае суаднесенасьць слова са стылямі мовы (агульнаўжывальнасьць і стылістычная дыфэрэнцыяцыя), вывучае шляхі ўзнікненьня і суіснаваньня ў мове словаў рознага паходжаньня; распрацоўвае нормы словаўжываньня.
Сувязь зь іншымі разьдзеламі мовазнаўства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лексыкалёгія непасрэдна зьвязаная зь іншымі разьдзеламі мовазнаўства: сэмасіялёгіяй, анамасыялёгіяй, анамастыкай, стылістыкай, дыялекталёгіяй, фразэалёгіяй, этымалёгіяй, лексыкаграфіяй.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Воінава А. М., Палуян А. М. Кулінарныя традыцыі Светлагорскага раёна.(недаступная спасылка)