Ламарня
Выгляд
Ламарня[1] — жылы масіў з падвышанай шчыльнасьцю стыхійнай забудовы (самавольнае будаўніцтва) гарадзкой, або сельскай мясцовасьці, які адрозьніваецца адсутнасьцю або вострым недахопам асноўнай інфраструктуры (электрычнасьць, вадаправод, каналізацыя, вываз сьмецьця, адміністрацыя, і г. д.), неабходнай для паўнавартаснага сацыяльнага жыцьця чалавека і, як правіла, з моцна маргіналізаваным а таксама псыхічна-неўраўнаважаным сацыяльным асяродзьдзем. Ламарні ў шырокім сэнсе - кварталы гарадоў, або гарады-спадарожнікі, якія складаюцца зь лядашчых, няякасных і неўпарадкаваных будынкаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ гл. Расійска-крыўскі слоўнік Вацлава Ластоўскага (Коўна, 1924)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |