Ладаскае возера
Выгляд
Ладаскае возера (таксама Ладага; гістарычная назва — Нево) — возера ў Карэліі і Ленінградзкай вобласьці, найбуйнейшае прэснаводнае возера ў Эўропе. Адносіцца да басэйна Балтыйскага мора Атлянтычнага акіяна.
Плошча возера бяз выспаў складае ад 17,6 тыс. км ² (з выспамі 18,1 тыс. км ²); аб’ём воднай масы — 908 км ³; даўжыня з поўдня на поўнач — 219 км, найбольшая шырыня — 138 км. Глыбіня зьмяняецца нераўнамерна: у паўночнай частцы яна вагаецца ад 70 да 230 м, у паўднёвай — ад 20 да 70 м.