Кялчэўскія
Выгляд
Кялчэўскія | |
Kielczewscy | |
Герб Абданк
| |
Краіна паходжаньня: | Польшча |
Тытул: | шляхта |
Прызнаныя ў: | Вялікае Княства Літоўскае, Польшча, Расейская імпэрыя |
Першы з роду: | Ян Кялчэўскі |
Кялчэўскія (па-польску: Kielczewscy, па-расейску: Келчевские) — шляхецкі род гербу Абданк, які паходзіць ад Яна Кялчэўскага, люблінскага судзьдзі ў 1436 годзе.
Адна галіна яго нашчадкаў перасялілася ў XVII ст. ў Літву. Род Кялчэўскіх быў занесены ў VI і I частка радаводных кнігаў Віленскае, Валынскае, Гарадзенскае, Ковенскае й Менскае губэрняў. Валодалі маёнткам Валосавічы ў Бабруйскім павеце. Адна з галінаў была занесеная ў 1852 годзе ў 2 частку РК Менскае губэрні. Іншы род Кялчэўскіх, гербу Помян, таксама ўзыходзіць да першай паловы XV ст. і быў занесены ў радаводныя кнігі Царства Польскага.