Кума-Маныцкая ўпадзіна
Выгляд
Кума-Маныцкая ўпадзіна — упадзіна, якая аддзяляе Ўсходне-Эўрапейскую раўніну ад Прадкаўказьзя. Шырыня 20-30 км (у цэнтральнай частцы да 1—2 км). Сыстэма азёраў і вадасховішчаў, якія ўтвараюць буйную, старажытную і досыць складаную водную сыстэму на поўдні Эўрапейскай часткі Расейскай Фэдэрацыі, названую Кума-Маныцкі канал. Па Кума-Маныцкай упадзіне праводзяць умоўную мяжу паміж Эўропай і Азіяй. Да поўдня ад Кума-Маныцкай упадзіны разьмяшчаецца Стаўрапальскае ўзвышша.