Перайсьці да зьместу

Крышталь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крышталь кварца

Крышта́ль (па-грэцку: krýstallos, першапачаткова — лёд, пазьней — горны крышталь, крышталь) — цьвёрдае макраскапічнае цела, якому ўласьцівае ўпарадкаванае ў трох вымярэньнях пэрыядычнае разьмяшчэньне часьцінкаў, зь якіх яно складаецца (атамаў, малекулаў, іёнаў), у прасторы — крышталічную кратку. Крышталі вывучае крышталяграфія і крышталяхімія.