Крысьціна Дробыш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крысьціна Дробыш
Дата нараджэньня 22 верасьня 1990 (33 гады)
Месца нараджэньня Менск
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак акторка
Месца працы
Гады дзейнасьці 2013—дагэтуль
IMDb ID nm9951288
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дробыш (неадназначнасьць).

Крысьці́на Дро́быш, у дзявоцтве Каза́к (нар. 22 верасьня 1990, Менск) — беларуская акторка тэатру і кіно. Адна з заснавальніц праекту «Кніжны воз»[1]. Займаецца стварэньнем аўдыякніг на беларускай мове.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Нацыянальнае чытаньне» ў Менску (2017 г.). Чытаюць актрыса Купалаўскага тэатра Крысьціна Дробыш і Матэвуш Адамскі, дырэктар Польскага Інстытуту ў Менску

У 2013 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спэцыяльнасьці «Акторскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста Беларусі М. М. Кірычэнкі). З 2013 году працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

У жніўні 2020 году разам зь іншымі супрацоўнікамі Купалаўскага тэатру звольнілася, пратэстуючы супраць гвалту і ў знак салідарнасьці з Паўлам Латушкам.

Ролі ў тэатры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзяўчына («Паўлінка» Я.Купала);
  • Фрэйліна («Чорная панна Нясьвіжу» А.Дудараў);
  • Дзяўчына («Ноч на Каляды» М.Гогаль);
  • Хадоська («Людзі на балоце» І. Мележа);
  • Зося («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча);
  • Пакаёўка («Чайка» А.Чэхаў);
  • Сафія («Шабаны» А. Бахарэвіча);
  • Аля («Дзьве душы» М. Гарэцкага);
  • Тацьцяна («Каханьне як мілітарызм» П. Гладзіліна);
  • Каралева ў маладосьці («Юбілей ювэліра» Н. МакОліф);
  • Даша («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіч);
  • Шырлі Ўэйд («Вешальнікі» М. МакДонаха);
  • Агапка («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» паводле Я. Баршчэўскага);
  • Кардэлія, дачка караля Ліра («Кароль Лір» У.Шэксьпір);
  • Крысьціна («Першы»);
  • Іда, юнацтва («En souvenir de Шагал»).

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была замужам за акторам Андрэем Дробышам. Мае сына[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]