Крумкач (верш)
Крумкач | |
The Raven | |
Ілюстрацыя Гюстава Дарэ да «Крумкача» | |
Жанр: | верш |
---|---|
Аўтар: | Эдгар Алан По |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 29 сьнежня 1845 |
Выдавецтва: | New-York Mirror[d] |
Пераклад на беларускую: | А. Мінкін А. Хадановіч |
Электронная вэрсія | |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
«Крумкач» (па-ангельску: The Raven) — адзін з найбольш вядомых вершаў амэрыканскага паэта і пісьменьніка Эдгара Алана По, упершыню апублікаваны ў 1845 годзе. Твор адзначаецца музыкальнасьцю, стылізаванасьцю мовы, звышнатуральнай атмасфэрай і апісвае таямнічы візіт гаваркога крумкача да апантанелага закаханага, даводзячы яго пакрысе да стану вар’яцтва. Закаханы часьцей за ўсё атаясамліваецца са студэнтам[1][2], які пакутуе ад страты сваёй каханай Лінор. Седзячы на бюсьце Паляды, крумкач падахвочвае яго душэўныя пакуты, пастаянна паўтараючы слова «Nevermore». У паэме выкарыстаны шэраг фальклёрных і клясычных адсылак.
По сьцьвярджаў, што гэты верш пісаўся «з дакладнасьцю і жорсткай пасьлядоўнасьцю, зь якімі рашаюць матэматычныя задачы», імкнучыся напісаць верш, які б задавальніў адначасова і літаратурназнаўчыя, і папулярныя густы, як ён адзначаў у сваім эсэ «Філязофія творчасьці». Да стварэньня верша Эдгара По натхніў гаворачы крумкач з навэлы Чарлза Дыкенза «Барнабі Радж»[3]. Складаны рытм і вершаваны памер По пазычыў зь верша Элізабэт Барэт «Заляцаньне да Лэдзі Геральдыны». Аўтар таксама выкарыстоўвае нутраную рыфму і алітэрацыю.
«Крумкач» быў апублікаваны 29 студзеня 1845 году ў газэце «New York Evening Mirror». Публікацыя гэтага верша зрабіла По вельмі папулярным цягам яго жыцьця, хоць і не прынесла значнай фінансавай выгады. «Крумкач» зьяўляецца адным з найвядомейшых калі-колечы напісаных вершаў[4].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Meyers, Jeffrey. Edgar Allan Poe: His Life and Legacy. New York City: Cooper Square Press, 1992. С. 163 (анг.)
- ^ Silverman, Kenneth. Edgar A. Poe: Mournful and Never-ending Remembrance. New York: Harper Perennial, 1991. С. 239 (анг.)
- ^ Kopley, Richard and Kevin J. Hayes. "Two verse masterworks: 'The Raven' and 'Ulalume'", collected in The Cambridge Companion to Edgar Allan Poe, edited by Kevin J. Hayes. New York: Cambridge University Press, 2002. С. 192 (анг.)
- ^ Silverman, Kenneth. Edgar A. Poe: Mournful and Never-ending Remembrance. New York: Harper Perennial, 1991. С. 237 (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крумкач (верш) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Пераклады Алега Мінкіна і Андрэя Хадановіча(недаступная спасылка)