Кратовая нара
Крато́вая нара́, чарвато́чына — канцэпцыя, якая апісвае разьвязаньне раўнаньняў Айнштайна: нетрывіяльнае разьвязаньне структуры парадоксу Эрэнфэста. Упершыню яны былі апісаны ў 1916 г. Аўстрыя фізікі Людвігам Фламам і зноў у 1935 г. Альбертам Эйнштэйнам і Натанам Розэнам. Таму іх таксама называюць мостам Эйнштэйна-Розэна[1]. Англійскі тэрмін чарвяточына быў уведзены Джонам Арчыбальдам Уілерам у 1957 годзе[2], якая злучае розныя пункты ў прасторы-часе. Кратовую нару можна ўявіць як тунэль з двума выхадамі, кожны зь якіх знаходзіцца ў іншым пункце прасторы-часу (то бок у іншым месцы і ў іншы момант часу), альбо як абстрактную біекцыю прастора-часавага кантынуўму. Яшчэ больш дакладней яна апісваецца як асымптатычная праекцыя мнагастайнасьці Калябі — Яў, выяўленай у анты-дэсытэравай прасторы.
Кратовыя норы адпавядаюць агульнай тэорыі адноснасьці, аднак невядома, ці існуюць на самой справе.
Кратовая нара можа злучаць як надзвычайна вялізарныя адлегласьці — мільярды сьветлавых гадоў, так і кароткія — некалькі мэтраў, розныя сусьветы альбо розныя пункты часу[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Albert Einstein, Nathan Rosen: The Particle Problem in the General Theory of Relativity. In Physical Review Vol. 48 (PDF)
- ^ Charles W. Misner, John A. Wheeler: Classical physics as geometry. In: Annals of Physics, 2, Issue 6, 12/1957, S. 525–603, Bibcode:1957AnPhy...2..525M.
- ^ Focus: Wormhole Construction: Proceed with Caution (анг.) // American Physical Society Physics. — 1998-08-03. — Т. 2.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|