Краліцкая Біблія
Краліцкая Біблія | |
---|---|
Поўная назва: | Bible Svatá, aneb všecka Svatá Písma Starého i Nového Zákona, Bible kralická |
Іншыя назвы: | Biblia Kralicka |
Скарачэньне: | Kralicka |
Мова: | чэская |
Поўная Біблія апублікаваная: | 1579—1593 |
Перакладзеная з: | юдэйскія і грэцкія арыгіналы |
Канон: | пратэстанцкі |
Вэб-старонка: | www.bible.cz |
Рд. 1:1–3
Na počátku stvořil Bůh nebe a zemi. Země pak byla nesličná a pustá, a tma byla nad propastí, a Duch Boží vznášel se nad vodami. I řekl Bůh: Buď světlo! I bylo světlo. | |
Ян. 3:16
Nebo tak Bůh miloval svět, že Syna svého jednorozeného dal, aby každý, kdož věří v něho, nezahynul, ale měl život věčný. | |
Кра́ліцкая Бі́блія (па-чэску: Bible kralická) — першы поўны пераклад Бібліі на чэскую мову, выкананы з арыгіналу. Выкананы ў пратэстанцкім каноне.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераклад быў зьдзейсьнены чэскімі братамі па дабраславеньні сэньёра Яна Благаслава. Быў выдадзены ў мясцовасьці Краліцы ў Маравіі, адкуль і паходзіць назва перакладу. Першае выданьне складалася з шасьці тамоў і выйшла ў 1579—1593 роках. Найбольш папулярным стала трэцяе выданьне 1613 року, якое да цяперашняга дню стала найбольш распаўсюджанай і ўжыванай вэрсіяй Бібліі на чэскай мове.
Новая Краліцкая Біблія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1994—2009 роках у асяродзьдзі эвангельскіх хрысьціянаў быў выкананы новы пераклад Бібліі пад першапачатковай назваю «Новая Краліцкая Біблія». Ён, аднак, ня быў заснаваны на традыцыйнай Краліцкай Бібліі, як першапачаткова было заплянавана. Гэта стала адною з прычынаў, па якіх пад канец працы пераклад атрымаў назву «Біблія ў перакладзе XXI стагодзьдзя».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|