Каэфіцыент Джыні
Каэфіцые́нт Джы́ні — статыстычны паказчык, які характарызуе ступень разьмеркаваньня грамадзтва краіны ці рэгіёна паводле якой-небудзь прыкметы (напрыклад, паводле ўзроўню гадавога прыбытку).
Каэфіцыент Джыні можа мець значэньне ад 0 да 100 (0 азначае, што ўвесь прыбытак разьмяркоўваецца абсалютна роўна, 100 азначае, што ўвесь прыбытак знаходзіцца ў аднаго чалавека), разьмешчаных паміж простай раўнамернага разьмеркаваньня і крывой Лорэнца.
Гэта статыстычная мадэль была разьмешчана і распрацавана італьянскім статыстам і дэмографам Карада Джыні і апублікавана ў 1912 годзе ў яго кнізе «Зьменлівасьць і непастаянства».
Такім чынам, каэфіцыент Джыні — макраэканамічны паказчык, які характарызуе дыфэрэнцыяцыю грашовых прыбыткаў насельніцтва ў выглядзе ступені адхіленьня фактычнага разьмеркаваньня прыбыткаў ад абсалютнага роўнага іх разьмеркаваньня паміж жыхарамі краіны.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |