Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем (2011)
Каардынаты: 57°33′14.45″ пн. ш. 40°8′2″ у. д. / 57.5540139° пн. ш. 40.13389° у. д.
Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем | |
Лятак RA-42434 у верасьні 2006 року | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 7 верасьня 2011 |
Прычына | высьвятляецца |
Месца катастрофы | каля яраслаўскага аэрапорту Тунашна |
Пункт вылету | Яраслаўль |
Пункт прызначэньня | Менск |
Паветранае судна | |
Мадэль самалёта | Як-42 |
Авіякампанія | Як-Сервис |
Бартавы нумар | RA-42434 |
Пасажыры | 37 |
Экіпаж | 8 |
Загінулі | 43 |
Выжылі | 2 |
Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем — авіякатастрофа самалёту Як-42 7 верасьня 2011 року. Самалёт, які накіроўваўся па маршруце Яраслаўль — Менск, праз 500 мэтраў ад пачатку палёту ўпаў на беразе ракі Токша. У катастрофе загінулі 43 асобы — 7 чальцоў экіпажу, гульцы і трэнэрскі штаб хакейнага клюбу «Лякаматыў Яраслаўль». Сярод іх былі і тры беларусы: хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнэр па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў(ru).
Экіпаж самалёту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Экіпаж складаўся з васьмі чалавек:
- Камандзір Андрэй Саломенцаў
- Другі пілёт Ігар Жэвелаў
- Бортмэханік Сяргей Жураўлёў
- Бортправадніца Алена Сарматава
- Бортправадніца Надзея Максумава
- Бортправадніца Алена Шавіна
- Бортінжынэр Уладзімер Мацюшкін
- Бортінжынэр Аляксандар Сізоў (выжыў, знаходзіцца ў шпіталі)[1].
Склад каманды на борце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хакеісты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Абаронца Віталь Анікеенка, 24 гады
- Нападнік Сяргей Астапчук (Беларусь), 21 год
- Абаронца Міхаіл Баландзін, 31 год
- Нападнік Аляксандар Васюноў, 23 гады
- Нападнік Ёзэф Вашычек (Чэхія), 30 гадоў
- Брамнік Аляксандар Уюхін, 38 гадоў
- Нападнік Аляксандар Галімаў, 26 гадоў — памёр у бальніцы 12 верасьня[2]
- Нападнік Павал Дземітра (Славаччына), 36 гадоў
- Абаронца Робэрт Дытрых (Нямеччына), 25 гадоў
- Абаронца Марат Калімулін, 23 гады
- Нападнік Аляксандар Калянін, 23 гады
- Нападнік Андрэй Кірухін, 24 гады
- Нападнік Мікіта Клюкін, 21 год
- Брамнік Стэфан Ліў (Швэцыя), 30 гадоў
- Нападнік Ян Марэк (Чэхія), 31 год
- Абаронца Карэл Рахунэк (Чэхія), 32 гады
- Абаронца Руслан Салей (Беларусь), 36 гадоў[3]
- Абаронца Карліс Скрастыньш (Латвія), 37 гадоў
- Нападнік Павал Снурніцын, 19 гадоў
- Нападнік Данііл Собчанка, 20 гадоў
- Нападнік Іван Ткачэнка, 31 год
- Абаронца Павал Траханаў, 33 гады
- Абаронца Юры Урычаў, 20 гадоў
- Нападнік Генадзь Чурылаў, 24 гады
- Абаронца Максім Шувалаў, 18 гадоў
- Нападнік Арцём Ярчук, 21 год
Па інфармацыі LifeNews, з каманды выжыў толькі Аляксандар Галімаў, які патрапіў у рэанімацыйным адзяленьні адной зь яраслаўскіх бальніц з апёкамі 80% цела[4]. Ён памёр у бальніцы 12 верасьня.
Трэнэрскі штаб
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Масажыст Юры Бахвалаў
- Масажыст Аляксандар Бяляеў
- Урач Андрэй Зімін
- Трэнэр Ігар Каралёў, 41 год
- Трэнэр Аляксандар Карпоўцаў, 41 год
- Трэнэр па фізычнай падрыхтоўцы Мікалай Крываносаў (Беларусь), 31 год
- Масажыст Яўген Кунаў
- Масажыст Вячаслаў Кузьняцоў
- Галоўны трэнер Брэд Макрыман (Канада), 52 гады
- Адміністратар Уладзімер Піскуноў
- Мэтадыст Яўген Сідараў
Падобныя катастрофы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гісторыі спорту было 11 падобных авіякатастрофаў. У 1949 року пад Турынам загінула каманда футбольнага клюбу «Тарына». 11 жніўня 1979 у авіякатастрофе загінуў увесь асноўны склад узбэцкага футбольнага клюбу «Пахтакор». У 1993 разьбілася нацыянальная зборная Замбіі па футболе.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем (2011) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў