Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем (2011)
Каардынаты: 57°33′14.45″ пн. ш. 40°8′2″ у. д. / 57.5540139° пн. ш. 40.13389° у. д.
Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем | |
![]() Лятак RA-42434 у верасьні 2006 року | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 7 верасьня 2011 |
Прычына | высьвятляецца |
Месца катастрофы | каля яраслаўскага аэрапорту Тунашна |
Пункт вылету | Яраслаўль |
Пункт прызначэньня | Менск |
Паветранае судна | |
Мадэль самалёта | Як-42 |
Авіякампанія | Як-Сервис |
Бартавы нумар | RA-42434 |
Пасажыры | 37 |
Экіпаж | 8 |
Загінулі | 43 |
Выжылі | 2 |
Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем — авіякатастрофа самалёту Як-42 7 верасьня 2011 року. Самалёт, які накіроўваўся па маршруце Яраслаўль — Менск, праз 500 мэтраў ад пачатку палёту ўпаў на беразе ракі Токша. У катастрофе загінулі 43 асобы — 7 чальцоў экіпажу, гульцы і трэнэрскі штаб хакейнага клюбу «Лякаматыў Яраслаўль». Сярод іх былі і тры беларусы: хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнэр па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў(ru).
Экіпаж самалёту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Экіпаж складаўся з васьмі чалавек:
- Камандзір Андрэй Саломенцаў
- Другі пілёт Ігар Жэвелаў
- Бортмэханік Сяргей Жураўлёў
- Бортправадніца Алена Сарматава
- Бортправадніца Надзея Максумава
- Бортправадніца Алена Шавіна
- Бортінжынэр Уладзімер Мацюшкін
- Бортінжынэр Аляксандар Сізоў (выжыў, знаходзіцца ў шпіталі)[1].
Склад каманды на борце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хакеісты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Абаронца Віталь Анікеенка, 24 гады
Нападнік Сяргей Астапчук (Беларусь), 21 год
Абаронца Міхаіл Баландзін, 31 год
Нападнік Аляксандар Васюноў, 23 гады
Нападнік Ёзэф Вашычек (Чэхія), 30 гадоў
Брамнік Аляксандар Уюхін, 38 гадоў
Нападнік Аляксандар Галімаў, 26 гадоў — памёр у бальніцы 12 верасьня[2]
Нападнік Павал Дземітра (Славаччына), 36 гадоў
Абаронца Робэрт Дытрых (Нямеччына), 25 гадоў
Абаронца Марат Калімулін, 23 гады
Нападнік Аляксандар Калянін, 23 гады
Нападнік Андрэй Кірухін, 24 гады
Нападнік Мікіта Клюкін, 21 год
Брамнік Стэфан Ліў (Швэцыя), 30 гадоў
Нападнік Ян Марэк (Чэхія), 31 год
Абаронца Карэл Рахунэк (Чэхія), 32 гады
Абаронца Руслан Салей (Беларусь), 36 гадоў[3]
Абаронца Карліс Скрастыньш (Латвія), 37 гадоў
Нападнік Павал Снурніцын, 19 гадоў
Нападнік Данііл Собчанка, 20 гадоў
Нападнік Іван Ткачэнка, 31 год
Абаронца Павал Траханаў, 33 гады
Абаронца Юры Урычаў, 20 гадоў
Нападнік Генадзь Чурылаў, 24 гады
Абаронца Максім Шувалаў, 18 гадоў
Нападнік Арцём Ярчук, 21 год
Па інфармацыі LifeNews, з каманды выжыў толькі Аляксандар Галімаў, які патрапіў у рэанімацыйным адзяленьні адной зь яраслаўскіх бальніц з апёкамі 80% цела[4]. Ён памёр у бальніцы 12 верасьня.
Трэнэрскі штаб
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Масажыст Юры Бахвалаў
- Масажыст Аляксандар Бяляеў
- Урач Андрэй Зімін
- Трэнэр Ігар Каралёў, 41 год
- Трэнэр Аляксандар Карпоўцаў, 41 год
- Трэнэр па фізычнай падрыхтоўцы Мікалай Крываносаў (Беларусь), 31 год
- Масажыст Яўген Кунаў
- Масажыст Вячаслаў Кузьняцоў
- Галоўны трэнер Брэд Макрыман (Канада), 52 гады
- Адміністратар Уладзімер Піскуноў
- Мэтадыст Яўген Сідараў
Падобныя катастрофы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гісторыі спорту было 11 падобных авіякатастрофаў. У 1949 року пад Турынам загінула каманда футбольнага клюбу «Тарына». 11 жніўня 1979 у авіякатастрофе загінуў увесь асноўны склад узбэцкага футбольнага клюбу «Пахтакор». У 1993 разьбілася нацыянальная зборная Замбіі па футболе.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем (2011) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў