Перайсьці да зьместу

Карльспляц (станцыя мэтро)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станцыя «Карльспляц»
Дата адкрыцьця 1978
Код станцыі KP і 63796
Станцыя «Карльспляц»

«Карльспля́ц» — былая станцыя венскага мэтрапалітэну. Надземная частка станцыі складаецца з двух будынкаў. Яны зьяўляюцца добра вядомым прыкладам архітэктуры югендстылю, то бок нямецкага мадэрнізму. Станцыя была распрацавана Ота Вагнэрам, дарадцам камісіі транспарту ў Вене[1], і Ёзэфам Марыя Ольбрыхам. У адрозьненьне ад іншых станцыяў венскага мэтрапалітэну, гэтыя будынкі быў выраблены са сталёвага каркасу і мармуровых плітаў, усталяванымі на зьнешняй паверхні[2]. Гэтая станцыя дазволіла Ота Вагнэру дасягнуць сваёй мэты па стварэньні прыкладу сучаснай архітэктуры ў горадзе, які стаўся адным з самых перадавых у сьвеце ў свой час[1]. На сёньня пабудовы сапраўды сталі самым сучасным помнікам сучаснага гораду[2].

Станцыя была адчынена ў 1899 годзе пад назвай «Акадэміштрасэ». Калі лінія ўвайшла пад кантроль «U-Bahn» у 1981 годзе, плянавалася, што арыгінальная станцыя будзе зьнесена. Тым ня менш, у выніку пратэстаў грамадзкасьці, было вырашана захаваць станцыйныя будынкі. Абодва будынкы былі разабраны, адрамантаваны, а затым паўторна сабраныя на два мэтры вышэй свайго першапачатковага разьмяшчэньня. Адзін з будынкаў у цяперашні час выкарыстоўваецца ў якасьці выставачнай прасторы ў Венскім музэі, іншае выкарыстоўваецца ў якасьці кавярні.

  1. ^ а б «Subway Pavilion, Karlsplatz». Bluffton University.
  2. ^ а б Vienna Museum Guide. Pichler Verlag. 2000. ISBN 3-85058-177-2.