Перайсьці да зьместу

Кансэрватыўная партыя (Вялікабрытанія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кансэрватыўная партыя
Лідэр партыі Kemi Badenoch[d]
Заснавальнік Робэрт Піл
Дата заснаваньня 18 сьнежня 1834
Штаб-кватэра
Ідэалёгія кансэрватызм, юніянізм у Вялікабрытаніі[d] і эканамічны лібэралізм[d]
Моладзевая арганізацыя Маладыя кансэрватары[d]
Колькасьць 172 437[1]
Афіцыйны сайт conservatives.com (анг.)

Кансэрватыўная і юніянісцкая партыя (па-ангельску: Conservative and Unionist Party) — адна з дзьвюх асноўных палітычных партыяў Вялікабрытаніі поруч зь Лейбарысцкай партыяй. Апошнім часам партыя ёсьць кіроўнай з 2010 году, здабываючы перамогі на ўсеагульных выбарах. Партыя мае права-цэнтрысцкі кірунак палітычнага спэктру і ахоплівае розныя ідэалягічныя фракцыі, уключаючы кансэрватызм, тэтчызм і традыцыяналісцкі кансэрватызм. Сваім прадстаўнікоў партыя мае амаль на ўсіх дзяржаўных структурах, як то ў парлямэнце Вялікабрытаніі, Палаце лордаў, Лёнданскай асамблеі, парлямэнце Шатляндыі і Ўэйлза, мэрыях і мясцовых радах[2]. Штогод ладзіцца канфэрэнцыя Кансэрватыўнай партыі, дзеля ўзгадненьня палітыкі партыі і ейнага асноўнага кірунка[3].

Кансэрватыўная партыя была заснаваная ў 1834 годзе, калі вылучылася з партыі Торы. Партыя была адной зь дзьвюх дамінуючых палітычных партыяў краіны XIX стагодзьдзя поруч зь Лібэральнай партыяй. У 1912 годзе Лібэральная юніянісцкая партыя аб’ядналася з кансэрватарамі, каб сфармаваць агульную моцную палітычную структуру. Да шэрагай партыі належылі і належаць такія палітыкі, як то Бэнджамін Дызраэлі, Ўінстан Чэрчыль, Маргарэт Тэтчэр, Дэйвід Кэмэран, Тэрэза Мэй, Борыс Джонсан, Ліз Трас, Рышы Сунак ды іншыя.

Партыя, як правіла, прытрымліваецца лібэральнай эканамічнай палітыкі, якая спрыяе свабоднаму рынку, у тым ліку праз дэрэгуляцыю, прыватызацыю і маркетызацыю, але гістарычна раней выступала за палітыку пратэкцыянізму. Партыя падтрымлівае брытанскі юніянізм, выступаючы супраць стварэньня Аб’яднанай Ірляндыі, а таксама шатляндскай і валійскай незалежнасьці. Кансэрватары мелі розныя падыходы да Эўрапейскага Зьвязу, але праз паўсталы эўраскептыцызм, ініцыявала выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ. Тым ня менш, у абароннай палітыцы партыя мае прыхільнасьць да сяброўства ў Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]