Канвэнцыя Альвэнсьлебэна
Канвэнцыя Альвэнсьлебэна — пагадненьне Расейскай імпэрыі і Каралеўства Прусіі, падпісанае ў Санкт-Пецярбургу 8 лютага [ст. ст. 27 студзеня] 1863 року міністрам замежных справаў Расеі Аляксандрам Гарчаковым і генэрал-ад’ютантам прускага караля Густавам фон Альвэнсьлебэнам (адсюль і назва дакумэнта).
Падпісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У студзені 1863 року на тэрыторыях Рэчы Паспалітай, далучаных да Расейскай імпэрыі, пачалося паўстаньне за аднаўленьне дзяржаўнасьці. Прусія неадкладна перакрыла мяжу і прывяла ў гатоўнасьць войскі, каб перашкодзіць распаўсюду паўстаньня на сваёй тэрыторыі. Прэм’ер-міністар Ота фон Бісмарк накіраваў да расейскага імпэратара Аляксандра II пэрсанальнага каралеўскага ад’ютанта Густава фон Альвэнсьлебэна абмеркаваць меры супольнага рэагаваньня на паўстаньне[1]. Бакі ўмовіліся на права кожнага пераходзіць мяжу пры неабходнасьці перасьледу польскіх паўстанцаў і наступнай перадачы іх расейскім вайсковым трыбуналам[2][3].
Расейская імпэрыя здушыла паўстаньне ўласнымі сіламі, і канвэнцыя не была ратыфікаваная ды ніколі не прымянялася на практыцы[4][5].
Наступствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Прусіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бісмарк, які толькі нядаўна зрабіўся прэм’ер-міністрам і кіраваў без парлямэнцкай большасьці, быў раскрытыкаваны прускімі лібэраламі, якія падтрымлівалі палякаў, хоць і меней, чым у 1848 року[1][3][6][7][8]. Прускі парлямэнт нават накіраваў ноту імпэратару Вільгельму з асуджэньнем дзеяньняў Бісмарка. У выніку Вільгельм распусьціў ляндтаг.
У сьвеце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заходнія лібэралы раскрытыкавалі канвэнцыю, што спрычыніла сур’ёзны дыпляматычны крызіс[2]. Занепакоенасьць выказалі Вялікая Брытанія й Аўстрыйская імпэрыя, а францускі імпэратар Напалеон III выказаў падтрымку паўстаньню і прапанаваў зьняць Бісмарка з пасады[1].
Канвэнцыя ўмацавала пруска-расейскія сувязі, а расейска-францускія стасункі напружыліся пасьля падтрымкі Напалеонам III палякаў[1][9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Hayes, Bascom Barry Bismarck and Mitteleuropa. — 1994. — С. 93. — ISBN 0-8386-3512-1
- ^ а б Kent, George O. Bismarck and his times. — Southern Illinois University, 1978. — С. 45. — ISBN 0-8093-0858-4
- ^ а б Peaple, Simon European diplomacy, 1870-1939. — Heinemann, 2002. — С. 7. — ISBN 0-435-32734-8
- ^ Grenville, John Ashley Soames Europe reshaped, 1848-1878. — Blackwell, 2000. — С. 252. — ISBN 0-631-21914-5
- ^ Lerman, Katherine Anne Bismarck. — Pearson, 2004. — С. 94. — ISBN 0-582-03740-9
- ^ Pflanze, Otto Bismarck and the development of Germany: the period of unification, 1815-1871. — 1971. — С. 196.
- ^ Feuchtwanger, Edgar Bismarck. — Routledge, 2002. — С. 92. — ISBN 0-415-21613-3
- ^ Holborn, Hajo A History of Modern Germany. — Princeton University Press, 1982. — С. 166. — ISBN 0-691-00797-7
- ^ Wilmot, Eric The Great Powers, 1814-1914. — Nelson, 1992. — С. 252. — ISBN 0-17-435056-2