Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі
Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі | |
Коммунистическая партия Российской Федерации | |
Лідэр партыі | Генадзь Зюганаў |
---|---|
Заснавальнік | Генадзь Зюганаў і Валянцін Купцоў[d] |
Дата заснаваньня | 14 лютага 1993 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | Марксізм-ленінізм |
Колькасьць | 152 926[1] |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Дзяржаўная Дума |
|
· Мясцовыя рады |
460 / 3980 |
Орган партыйнага друку | Праўда |
Гімн | Інтэрнацыянал |
Дэвіз | «Расея! Праца! Народаўладзьдзе! Сацыялізм!» |
Афіцыйны сайт | kprf.ru |
Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі (КПРФ; па-расейску: Коммунистическая партия Российской Федерации) — палітычная партыя Расеі камуністычнага кірунку. Найбольшая апазыцыйная партыя Расеі на працягу 1990—2000-х гг.
КПРФ утвораная на II надзвычайным зьезьдзе камуністаў Расеі (13—14 лютага 1993 году) як адноўленая Камуністычная партыя РСФСР (КП РСФСР), якая, у сваю чаргу, была створана ў чэрвені 1990 году як аб’яднаньне чальцоў КПСС у РСФСР. Статут КПРФ абвяшчае, што «ўтвораная з ініцыятывы камуністаў, першасных арганізацыяў КП РСФСР і КПСС, Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі працягвае справу КПСС і КП РСФСР, зьяўляючыся іх ідэйным пасьлядоўнікам».
Колькасьць атрыманых галасоў на выбарах у Дзяржаўную Думу Расеі:
- 1993 год: 10,7%;
- 1995 год: 34,9%;
- 1999 год: 24,29%;
- 2003 год: 12,8%.
На ўсіх прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі кандыдат ад КПРФ займаў 2-е месца.
У параўнаньні са сьнежнем 2003 году, калі адбыліся апошнія прэзыдэнцкія выбары, рэзультат КПРФ на мясцовых выбарах у цэлым па Расеі ўзрос за выключэньнем Дагестану і Цюменскай вобласьці.
Лідэр партыі з заснаваньня Генадзь Зюганаў. Колькасьць чальцоў (на ліпень 2006 году) каля 184 тысячаў чалавек.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя пасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|