Перайсьці да зьместу

Кальварыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кальварыя (па-лацінску: Calva — «чэрап») — сьвятое месца ў каталікоў Беларусі, Летувы й Польшчы, якое разьмяшчалася на ўзгорках ці ў лесе на былых язычніцкіх капішчах. Шлях да кальварыі мог складацца зь некалькіх дзясяткаў стаянак (на іхнім месцы стаяць капліцы, брамы, крыжы). Сюды прыходзілі набожныя, хворыя, калекі, старцы на пакаяньне.

Звычайна разьмяшчаліся на пагорках, каб нагадваць сваім палажэньнем Галгофскую гару ля Ерусаліму.

Першая кальварыя паўстала ля Кардобы ў Гішпаніі ў 1405—1420 гадох з ініцыятывы дамініканца Альваруса. Пазьней яны пачалі зьяўляцца на тэрыторыі Нямеччыны й Італіі. Кальварыі ў 2-й палове 16 стагодзьдзя зьяўляліся апорнымі пунктамі каталіцызму.

Утрымоўвалі розную колькасьць стадыяў, ад адзінак да некалькіх дзясяткаў. З разьвіцьцём набажэнства крыжовага шляху стадыі Мукаў Гасподніх, у колькасьці 14, сталі таксама зьмяшчацца ўнутры каталіцкіх храмаў.

Маглі пад гэтай назвай знаходзіцца і могілкі.

  1. ^ Руслан Шошын (21 жніўня 2008) Моладзь мае аднавіць Мядзельскую Кальварыю Грамадзтва. «Наша Ніва». Праверана 13 лістапада 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]