Калекцыянаваньне
Выгляд
Калекцыянава́ньне — зьбіральніцтва нечага (звычайна аднатыпных прадметаў). Найчасьцей мае аматарскую форму як хобі. Тэмаю зьбіральніцтва могуць быць прадметы культуры і гісторыі (кнігі, мапы, манэты, паштовыя маркі) і прыроды (мінэралы, насякомыя, расьліны). Калекцыянаваньне можа пачынацца ў дзяцінстве, цяпер найчасьцей пад уплывам рэклямы.
Асноўныя назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Манэты, грашовыя знакі, каштоўныя паперы:
- Баністыка (папяровыя грашовыя знакі)
- Нумізматыка (манэты)
- Экзанумія (знакі, што не зьяўляюцца грашыма)
- Нотафілія (папяровыя грашовыя адзнакі)
- Скрыпафілія (каштоўныя паперы, што згубілі вартасьць)
- Друкаваная і паштовая прадукцыя:
- Бібліяфілія, бібліяфільства — зьбіраньне кніг, бібліятэка
- Філятэлія (паштовыя маркі)
- Штэмпелезнаўства (паштовае гашэньне)
- Мэталастэмпіка (маркі, надрукаваныя мэталаграфіяй)
- Эрынафілія (непаштовыя маркі)
- Сыгілятыя (паштовыя капэрты)
- Філякартыя (паштоўкі)
- Максымафілія (картмаксымумы)
- Філятаймія (кішэнныя каляндарыкі)
- Філюмэнія (этыкеткі з запалак)
- Пэрыдрамафілія (квіткі на транспарт)
- Кафракартыя (турыстычныя налепкі)
- Мастацтва:
- Вайсковая тэматыка:
- Сыгнуманыстыка (нашыўкі і шаўроны)
- Мілітарыя — зьбіраньне вайсковых прадметаў
- Уніформалёгія ці мундыразнаўства — зьбіраньне ўніформы і мундыраў.
- Фалерыстыка (ардэны, мэдалі, значыкі)
- Філябутаністыка (гузікі)
- Філялідыя (рэчы ад пакаваньня тавараў — коркі, крышкі, этыкеткі):
- Бірафілія (піўныя прылады: этыкеткі, коркі, бірдэкелі, посуд, рэцепты)
- Калекцыянаваньне бляшанак з-пад напояў і інш.
- Калекцыянаваньне коркаў
- Філюмэнія (запалкавыя этыкеткі)
- Фрамалягія (этыкеткі ад сыру)
- Ксырафілія (ксэрафілія) (пакаваньне ад ляза для галеньня)
- Гумафілія (абгорткі і малюнкі ад жуйкі)
- Гелятафілія (абгорткі ад марозіва)
- Вітафілія (папяровыя колцы, што насоўваюцца на сыгары, папяросы і цыгарэты)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калекцыянаваньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў