Сыгілятыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуская капэрта з арыгінальнай маркай, выдадзеная да Дня беларускага пісьменства (2008)

Сыгіляты́я — калекцыянаваньне мастацкіх паштовых капэртаў з выявамі або ўласна выяваў з такіх капэртаў. Выявы могуць быць надрукаваныя, намаляваныя на капэрце як заводзкім, так і ручным спосабам[1] (у адрозьненьне ад капэртаў з налепленымі паштовымі маркамі).

Найчасьцей выдаюцца памятныя капэрты, прымеркаваныя да пэўных сьвяточных датаў ці дня нараджэньня знакамітых асобаў. Частка калекцыянэраў-сыгілятыстаў зьбіраюць адвольныя ілюстраваныя капэрты, частка аддаюць перавагу пэўнай тэматыцы.

Сыгілятыя распаўсюджаная пераважна на постсавецкай прасторы[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Что такое сигиллатия?  (рас.) : Моя газета. Татарстан. — 13 жніўня 2021. — № 29.