Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году (дзень трэці)
Выгляд
Трэці дзень XXI зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 у Ванкувэры — 14 лютага.
У гэты дзень прайшлі спаборніцтвы за 5 камплектах алімпійскіх узнагародаў. Спаборніцтвы ў супэркамбінацыі сярод жанчынаў былі перанесеныя з-за ўмоў надвор’я на іншы дзень[1].
Падзеі дня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 10:00 Алімпійскі парк Ўістлера. Дваяборства. Скачкі з трампліна К-90.
- 11:15 Алімпійскі парк Ўістлера. Біятлён. Гонка на 10 км. (спрынт) сярод мужчынаў.
- 12:00 Арэна UBC Thunderbird. Хакей з шайбай. Турнір сярод жаночых каманд.
ЗША — Кітай 12 — 1
- 13:00 Рычмандзкі алімпійскі авал. Канькабежны спорт. Бег на 3000 мэтраў сярод жанчынаў.
- 13:00 Ўістлер Слайдынг Цэнтар. Мужчынскі санны спорт (трэцьці заезд).
- 13:45 Алімпійскі парк Ўістлера. Дваяборства Гонка на 10 км.
- 14:30 Кіпрэс Маўнтайн Фрыстайл Могул. Кваліфікацыйныя спаборніцтвы сярод мужчын.
- 15:10 Ўістлер Слайдынг Цэнтар. Мужчынскі санны спорт.
- 16:20 Арэна UBC Thunderbird. Хакей з шайбай турнір сярод жаночых каманд.
Фінляндыя — Расея 5 — 1
- 16:30 Пацыфік Калізэўм. Фігурнае катаньне. Спартыўныя пары. Кароткая праграма.
- 17:30 Кіпрэс Маўнтайн. Фрыстайл Могул. Спаборніцтвы сярод мужчынаў.
Іншыя падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Немец Фелікс Лох стаў самым маладым пераможцам Алімпійскіх гульняў у санным спорце[2].
Да беларускай зборнай па хакеі прыядналіся хакеісты якія гуляюць у НХЛ — браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны і Руслан Салей[3].
Снаўбардыстка з Аўстрыі Мануэла Рыглер атрымала цяжкія пашкоджаньні падчас трэнаваньня. Гэта ўжо трэці няшчасны выпадак на Алімпіядзе[4].